Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.12.2015
ГРАМАТЫКА Гусь — яна, боль — ён

Род назоўнікаў

У беларускай і рускай мовах род назоўнікаў можа не супадаць (чырвоны яблык  – красное яблоко):

1.  Беларускаму назоўніку мужчынскага роду адпавядае рускі назоўнік жаночага роду. Часцей за ўсё гэта назоўнікі, якія заканчваюцца на зычны і адпавядаюць рускім назоўнікам 3 скланення (моцны боль – сильная боль);

2. Беларускаму назоўніку жаночага роду адпавядае рускі назоўнік мужчынскага роду (драўляная шафа – деревянный шкаф);

3. Беларускаму назоўніку ніякага роду адпавядае рускі назоўнік мужчынскага роду. Да такіх назоўнікаў адносяцца назвы маладых істот (малое кацяня – маленький котенок);

4. Беларускаму назоўніку ніякага роду адпавядае рускі назоўнік жаночага роду (тонкае брыво – тонкая бровь)

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Перакласці на беларускую мову:

Барабанная дробь –* барабанны дроб

Лошадиное копыто –* конскі капыт

Большая мозоль – *вялікі мазоль

Золотая медаль – *залаты медаль

Большая пачка – *вялікі пачак

Горькая полынь –* горкі палын

Густая пыль –* густы пыл

Маленькая собака –* маленькі сабака

Украинская степь – *украінскі стэп

Абстрактная живопись –* абстрактны жывапіс

Длинная тень –* даўгі/доўгі цень

Шерстяная шаль – *шарсцяны/ваўняны шаль

Красивая ромашка – * прыгожы рамонак

Красная гвоздика – *чырвоны гваздзік

Дубовый комод – * дубовая камода

Старый тополь – * старая таполя

Цветной кафель – * каляровая кафля

Белый гусь – *белая гусь

Огромный зал – * вялізная зала

Розовый пион – *ружовая півоня

 

Запісаць адным словам:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Дзіця кабылы – жарабя/ё

Дзіця каровы – цяля/ё

Дзіця авечкі – ягня/ё

Дзіця казы – казляня/ё

Дзіця свінні – парася/ё

Дзіця сабакі – шчаня/ё

Дзіця коткі – кацяня/ё

Дзіця курыцы – кураня/ё

Дзіця гусі – гусяня/ё

Дзіця птушкі – птушаня/ё

Дзіця голуба – галубяня/ё

Дзіця страуса – страусяня/ё

Дзіця ваўка – ваўчаня/ё

Дзіця лісы – лісяня/ё

Дзіця мядзведзя – медзведзяня/ё

Дзіця індычкі – індычаня/ё

Дзіця вавёркі – ваверчаня/ё

Дзіця мышы – мышаня/ё

Дзіця жабы – жабяня/ё

Дзіця качкі – качаня/ё

Дзіця вожыка – важаня/ё

Дзіця труса – трусяня/ё

Дзіця льва – ільвяня/ё

Дзіця тыгра – тыграня/ё

Дзяця слана – сланяня/ё

Дзіця жырафы – жырафяня/ё

Дзіця зубра – зубраня/ё

Дзіця ластаўкі – ластаўчаня/ё

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат