Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.03.2015
ГРАМАТЫКА Гуканне вясны

СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Скланенне назоўнікаў 1-га скланення

Адносяцца словы жаночага роду  з канчаткам –а/-я: краіна, песня.

1. з асновай на цвёрды зычны (важна: канчаткі ў давальным і месным склонах супадаюць; не пад націскам у творным склоне ўжываецца канчатак -ай)

Назоўны скл.                    краіна                       трава

Родны скл.                        краіны                      травы

Давальны скл.                 краіне                       траве

Вінавальны скл.               краіну                       траву

Творны скл.                       краінай                    травой

Месны скл.                         у краіне                   у траве

2. з асновай на зацвярдзелы (важна: канчаткі ў Р., Д. і М. скл. супадаюць; не пад націскам у Тв. скл. ужываецца канчатак -ай)

Н.        задача                      мяжа

Р.        задачы                    мяжы

Д.       задачы                     мяжы

В.        задачу                      мяжу

Тв.      задачай                   мяжой

М.      у задачы                 на мяжы

3. з асновай на г, к, х:

а.) з асновай на г/з, х/с (важна: канчаткі ў Д. і М. скл. супадаюць; у Д. і М. скл. адбываецца чаргаванне зычных; не пад націскам у Тв. скл. ужываецца канчатак -ай)

Н.        дарога                                  муха

Р.        дарогі                                   мухі

Д.       дарозе                                 мусе

В.        дарогу                                  муху

Тв.      дарогай                               мухай

М.      пры дарозе                        у мусе

в.) з асновай на к/ц (важна:  назоўнікі з націскным (рака) і ненаціскным (рэчка) канчаткамі па-рознаму змяняюцца ў Д. і М. скл. (рацэ і рэчцы);  у Д. і М. скл. адбываецца чаргаванне зычных; не пад націскам у Тв. скл. ужываецца канчатак -ай )

Н.        рака                          ручка

Р.        ракі                           ручкі

Д.       рацэ                          ручцы

В.        раку                          ручку

Тв.      ракой                       ручкай

М.      на рацэ                    у ручцы

4. з асновай на мяккі зычны (важна: канчаткі ў Р., Д. і М. скл. супадаюць; не пад націскам у Тв. скл. ужываецца канчатак -яй)

Н.        песня                        хвоя

Р.        песні                           хвоі

Д.       песні                            хвоі

В.        песню                       хвою

Тв.      песняй                     хвояй

М.      у песні                      на хвоі

Заданні

Паставіць назоўнікі ў родным, давальным і месным склонах:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Рэспубліка – рэспублікі, рэспубліцы, у рэспубліцы

Кухня — кухні, кухні, на кухні

Нага – нагі, назе, на назе

Сястра – сястры, сястры, у сястры

Гутарка – гутаркі, гутарцы, у гутарцы

Парта — парты, парце, на парце

Пушча – пушчы, пушчы, у пушчы

Зямля – зямлі, зямлі, на зямлі

Страха – страхі, страсе, на страсе

Воля – волі, волі, на волі

Засуха – засухі, засусе, у засусе

Падлога – падлогі, падлозе, на падлозе

Хваля  — хвалі, хвалі, на хвалі

Страла – стралы, страле, на страле

Сяброўка – сяброўкі, сяброўцы, пры сяброўцы

Кніга – кнігі, кнізе, у кнізе

Бутэлька – бутэлькі, бутэльцы, у бутэльцы

Праца – працы, працы, на працы

Грамада – грамады, грамадзе, у грамадзе

Торба - торбы, торбе, у торбе

Папка – папкі, папцы, у папцы

Талерка – талеркі, талерцы, у талерцы

Гара- гары, гары, на гары

Адліга – адлігі, адлізе, у адлізе

Тынкоўка – тынкоўкі, тынкоўцы, у тынкоўцы

Півоня – півоні, півоні, у півоні

Макуха – макухі, макусе, на макусе

Вышыня – вышыні, вышыні, у вышыні

Вуздэчка – вуздэчкі, вуздэчцы, у вуздэчцы

Качарга – качаргі, качарзе, на качарзе

Бяссонніца – бяссонніцы, бяссонніцы, у бяссонніцы

Страўня – страўні, страўні, у страўні

Кафля – кафлі, кафлі, на кафлі

Жняя – жняі, жняі, пры жняі

Лыжка – лыжкі, лыжцы, у лыжцы

Інга – Інгі, Інзе, пры Інзе

Зграя – зграі, зграі, у зграі

Логіка – логікі, логіцы, у логіцы

Валя – Валі, Валі, пры Валі

Ларыса – Ларысы, Ларысе, пры Ларысе

Абляпіха – абляпіхі, абляпісе, на абляпісе

Лазня – лазні, лазні, у лазні

Кіраўніца – кірыўніцы, кіраўніцы, пры кіраўніцы

Разруха – разрухі, разрусе, у разрусе

Паланга – Палангі, Паланзе, у Паланзе

Дзея – дзеі, дзеі, у дзеі

Гаспадыня – гаспадыні, гаспадыні, пры гаспадыні

Медавуха – медавухі, медавусе, у медавусе

Інтрыга – інтрыгі, інтрызе, у інтрызе

 

Перакласці на беларускую мову:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Дети купались в реке/речке. – Дзеці купаліся ў рацэ/ рэчцы.

Из песни слова не выбросишь. – З песні слова не выкінеш.

Моей дочке нравится играть на скрипке. – Маёй дачцэ падабаецца

граць на скрыпцы.

По щеке текла слеза. – Па шчацэ цякла сляза.

В заборе не хватало одной доски. – У плоце не хапала адной дошкі.

Мы хотим вернуть республике национальные символы. – Мы хочам вярнуць рэспубліцы нацыянальныя сімвалы.

Вопросы этики и эстетики их волнуют мало. – Пытанні этыкі і эстэтыкі іх мала хвалююць.

Заниматься политикой – нелегкое дело. – Займацца палітыкай – нялёгкая справа.

Надпись на вывеске давно стерлась. – Надпіс на шыльдзе даўно сцерся.

На смену засухе пришли дожди. – На змену засусе прыйшлі дажджы.

В советское время невозможно было без очереди купить продукты и одежду. – У савецкі час немагчыма было без чаргі купіць прадукты і вопратку/ адзенне.

Жить мечтой о свободе. – Жыць марай пра свабоду.

В квартире было холодно и грязно. – У кватэры было холадна і брудна.

Случайно я встретился с девочкой Женей. – Выпадкова я сустрэўся з дзяўчынкай Жэняй. 

У творным склоне назоўнікі трэцяга скланення могуць падаўжацца. Адбываецца гэта выключна ў пазіцыі паміж галоснымі. Падаўжаюцца ўсе свісцячыя (з,с,дз,ц), шыпячыя ж,ш,ч і санорныя л,н.
А пасля р і губных б,м,п,ф пішацца апостраф.

Заданне 1. 

Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Каб даведацца правільны адказ, вылучыце курсорам поле з адказам.

Встретиться с молодежью – сустрэцца з моладдзю

Выйти ночью на улицу – выйсці ноччу на двор

Хлеб с солью – хлеб з соллю

Писать с любовью – пісаць з любоўю

Встречать с радостью – сустракаць з радасцю

Висеть под потолком – вісець пад столлю

Поеденный молью – паедзены моллю

Ехать степью – ехаць стэпам

Написанный кровью – напісаны кроўю / крывёй

С тяжестью за плечами – з цяжарам за плячыма

Разговаривать со свекровью – размаўляць са свякроўю

Зачитываться повестью – зачытвацца аповесцю

Пахнет гарью – пахне гарам

С медалью на груди – з медалём на грудзях

Сражаться с течением – змагацца з плынню

За широкой Обью – за шырокай верф’ю

Отдыхать под тенью алей – адпачываць пад ценем прысадаў

Угощаться гусем с яблоками – частавацца гуссю з яблыкамі

Под железнодорожной насыпью – пад чыгуначным насыпам

Восторгаться величием древних стен – захапляцца веліччу старажытных муроў

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат