Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.05.2015
ГРАМАТЫКА Дзеепрыметнікі

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ Ў POWER POINT 

 

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Дзеепрыметнікі адносяцца да дзеяслоўных формаў (бо маюць час, стан, трыванне), аднак пры гэтым яны абазначаюць пркмету або ўласцівасцт прадмета ці асобы паводле дзеяння. Гэта катэгорыя не мае такога пашырэння ў беларускай мове ў адрозненне ад рускай.

Найбольш ужывальныя ў нашай мове – дзеепрыметнікі прошлага часу на  -н-/-ен-/-ан-/-т-: задуманы, куплены, напісаны, вымыты.

Таксама досыць часта мы ўжываем і дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -л-/-ш-/-ўш-. Прычым калі дзеепрыметнікі з суфіксам -л- ужываюцца без абмежаванняў і адпавядаюць рускім дзеепрыметнікам з суфіксам -ш-/-вш- (падрослы – подросший, счарсцвелы – почерствевший, збялелы – побелевший), дык дзеепрыметнікі з суфіксами -ш-/-ўш- ужываюцца абмежавна, бо ў форме мужчынскага роду яны аманімічныя з дзеепрыслоўямі і таму фактычна выцесніліся з ужытку: Прыціхшы хлопчык сеў на канапу і апусціў вочы долу (які хлопчык? – дзеепрыметнік). Прыціхшы, хлопчык сеў на канапу і апусціў вочы долу (калі? – дзеепрыслоўе). З мэтай пазбегчы непажаданай аманіміі ў першым выпадку лепш ужываць дзеепрыметнік з суфіксам -л-: прыціхлы хлопчык.

Дзеепрыметнікі цяперашняга часу на -уч/-юч-  і -ач/-яч- сустракаюцца ў нас вельмі рэдка і звычайна ва ўстойлівых выразах кшталту бягучы год, наступаючы год, дзеючы закон і да т.п.

Дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі  -ом-/-ем- і -ім-/-ым- таксама абсалютна не ўласцівыя нашай мове і выкарыстоўваюцца выключна ў навуковых тэрмінах: неразлажымыя элементы (лепш – нераскладальныя).

Такім чынам, ужыванне любых дзеепрыметнікаў цяперашняга часу, якія не ўваходзяць ва ўстойлівыя словазлучэнні, з’яўляецца парушэннем нормы беларускай літаратурнай.

Аднак трэба таксама адзначыць, што некаторыя  дзеепрыметнікі цяперашняга часу, страціўшы трыванне, стан і час, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: вучоны, любімы, невядомы, гаючы, неўміручы. У такім выпадку ніякіх абмежаванняў у іх ўжыванні няма.

Трэба таксама памятаць, што для нашай мовы зусім нехарактэрныя зваротныя прыметнікі, якіх шмат у рускай (смеющийся ребенок, встретившиеся друзья).

Асноўныя спосабы замены нетыповых для нашай мовы дзеепрыметнікаў (пры перакладзе з рускай мовы):

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільны адказ, вылучыце курсорам вобласць справа ад зорачкі.

Перакладзіце назвы на беларускую мову:

“Унесенные ветром” (Маргарэт Мітчэл) – *  Знесеныя ветрам, гнаныя ветрам

“Поющие в терновнике” (Колін Маклоў) – * Спеў у цярноўніку

“Сошедшие с небес” (амерыканкі серыял) – * Сышоўшы з нябёсаў; Тыя, што сышлі з нябёсаў; Дзеці нябёсаў

“Спящая красавица” – * Спячая красуня / прыгажуня

“Рожденные бурей” (Мікалай Астроўскі) – * Народжаныя бурай

“Затерянный мир” (Конан Дойль) – * Закінуты свет; Згублены свет

“Заколдованная жизнь” (Дыяна Джонс) – * Зачараванае жыццё

“Непобежденный” (Эрнэст Хемінгуэй) – * Непераможны

“Блистающий мир” (Аляксандр Грын) – * Зіхоткі свет; Бліскучы свет

“Несущий смерть” (Стывен Кінг) – * Несучы смерць; Той, што нясе смерць; Вястун смерці

“Утраченные иллюзии” (Бальзак) – * Страчаныя ілюзіі

“Сказка о потерянном времени” (Яўгеній Шварц) – * Казка пра згублены час

“Очарованный странник” (Мікалай Ляскоў) – * Зачараваны падарожнік / вандроўнік

“Мы, нижеподписавшиеся” (савецкі фільм) – * Мы, ніжэйпадпісаныя

“Пляшущие человечки”  (Конан Дойль) – * Танец вясёлых чалавечкаў

“Похищенный” (Стывенсан) – * Выкрадзены

“Последний день приговоренного к смерти” (Віктор Гюго)  – * Апошні дзень асуджанага на смерць

“Женщина, не стоящая внимания” (Оскар Уайльд) – * Жанчына, не вартая ўвагі

“Дрожащее тело” (фільм Альмадовара) – * Дрыготкае цела

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат