Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.09.2015
Гістарычны аўторак у “Краме Ц”: Бітва пад Воршай

Гістарычны аўторак, прысвечаны адной з найбуйнейшых бітваў, славутай перамозе нашага народу і гучнай падзеі ў гісторыі Еўропы XVI ст., пройдзе у “Краме Ц” 8-га верасня.

8 верасня — адметная дата. У гэты дзень у 1514 г. на рэчцы Крапіўне, нягледзячы на значную (80 тыс. супраць 35 тыс.) колькасную перавагу ворага, войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам таленавітага гетмана Канстанціна Астрожскага разбіла ўшчэнт захопнікаў з Маскоўскага княства. Апошнія страцілі ў бітве каля сарака тысяч толькі забітымі. Пасля гэтай перамогі літоўскае войска пачало вяртаць занятыя маскавітамі гарады: Друцак, Дуброўну, Крычаў, Амсціслаў. Дзякуючы ёй пачаў развальвацца накіраваны супраць Польшчы і ВКЛ саюз Маскоўскай дзяржавы і Еўропейскіх краін, а Лівонская канфедэрацыя трапіла пад уплыў Вялікага Княства.

Распавядзе гарадзенцам пра гэты знакавы для беларусаў дзень вядомы гісторык і археолаг Генадзь Семянчук.

Сустрэча адбудзецца 8-га верасня ў 19:30 у гарадзенскай “Краме Ц” (вул. Вялікая Траецкая, 16).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат