Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.11.2016
ЦІКАВІНКІ Тэмпераменты людзей

Тэмперамент – гэта своеасаблівая аснова, на якой грунтуецца характар чалавека. Вы, відаць, неаднойчы заўважалі, што ў адных і тых жа сітуацыях розныя людзі паводзяць сябе па-рознаму. Прычына тут адна – розныя тэмпераменты.

Ці ведаеце вы свой тып тэмпераменту? 

1. Калі ты: непаседлівы, мітуслівы; нявытрыманы, успыльчывы; рэзкі і прамалінейны ў адносінах з людзьмі; нецярплівы; рашучы і ініцыятыўны; упарты; знаходлівы падчас спрэчкі; працуеш рыўкамі; схільны да рызыкі; валодаеш хуткай мовай з блытанымі інтанацыямі; неўраўнаважаны, схільны да гарачнасці; агрэсіўны задзіра; нецярпімы да недахопаў; валодаеш выразнай мімікай; здольны хутка дзейнічаць і прымаць рашэнні; няспынна імкнешся да новага; настойлівы ў дасягненні пастаўленай мэты; схільны да рэзкіх ваганняў настрою – то ты чысты …

2. Калі ты:  спакойны і стрыманы; паслядоўны і грунтоўны ў справах; асцярожны і разважлівы; умееш чакаць; маўклівы і не любіш пустую балбатню; валодаеш спакойнай і роўнай мовай, без рэзка выяўленых эмоцый; цярплівы; даводзіш пачатую справу да канца; не траціш упустую сілы; строга прытрымліваешся выпрацаванага распарадку жыцця, сістэмы ў працы; лёгка стрымліваеш парывы; малаўспрымальны да адабрэння і крытыкі; незласлівы, спагадлівы да шпілек на свой адрас; пастаянны ў сваіх зацікаўленнях; марудна ўключаешся ў працу і пераключаешся з адной працы на другую; роўны ў адносінах з усімі; любіш акуратнасць і парадак ва ўсім; валодаеш вытрымкай – то ты, без сумнення, …

3. Калі ты: вясёлы і жыццярадасны; энергічны і дзелавіты; часта не заканчваеш распачатую справу; схільны да ўласнай пераацэнкі; здольны хутка засвойваць новае; няўстойлівы ў інтарэсах і схільнасцях; лёгка перажываеш няўдачы і непрыемнасці; лёгка прыстасоўваешся да розных абставінаў; з захапленнем бярэшся за любую новую справу; хутка астываеш, калі справа перастае цікавіць; табе бывае цяжка ад аднастайнасці, будзённай карпатлівай працы; камунікабельны і спагадлівы; цягавіты і працаздольны; валодаеш гучнай, хуткай, выразнай мовай; захоўваеш вытрымку ў нечаканай складанай абстаноўцы; у цябе заўсёды добры настрой; хутка засынаеш і прачынаешся; часта несабраны і паспешлівы ў рашэннях – то ты, вядома, …                 

4. Калі ты: сарамлівы; губляешся ў новай абстаноўцы; табе цяжка ўстанавіць кантакт з незнаёмымі людзьмі; не верыш у свае сілы; лёгка пераносіш адзіноту; адчуваеш разгубленасць і прыгнечанасць пры няўдачах; схільны паглыбляцца ў сябе; размаўляеш ціха, нават шэптам; міжволі прыстасоўваешся да характару суразмоўцы; уражлівы да слёз; надзвычай успрымальны да адабрэння і крытыкі; вельмі патрабавальны да сябе і тых, хто побач; схільны да падазронасці і недаверу; вельмі адчувальны і лёгка ранімы; надзвычай крыўдлівы; некамунікабельны і скрытны, ні з кім не дзелішся сваімі думкамі; малаактыўны і нясмелы; пакорлівы; імкнешся выклікаць спачуванне і дапамогу ў тых, хто вакол цябе – то ты …

Адказы:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце  курсорам вобласць побач з зорачкай.

1. Халерык; 2. Флегматык; 3. Сангвінік; 4. Меланхолік

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат