Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.07.2015
Ці стане свята ў Швейцарскай даліне пачаткам танцавальнай культуры ў Гародні?

15 ліпеня а 14:00 каля інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага” (вул. Ажэшкі, 17) адбудзецца свята кнігі “Эліза Ажэшка і яе акружэнне”.

Акрамя віктарын, майстар-класаў і тэатралізаванага прадстаўлення, гарадзенцаў і гасцей горада над Нёманам чакае этнавечарына з традыцыйнымі танцамі.

Сваімі чаканнямі ад вечарыны дзеліцца Антось Янкоўскі, прадстаўнік суполкі Традыцыйных культур:

“Этнавечарыны – гэта мара нашай суполкі Традыцыйных культур. Гэта мара, якая пачынае здзяйсняцца. І першую спробу вечарын на паветры мы правядзем у рамках мерапрыемства “Эліза Ажэшка і яе акружэнне”. Усіх запрашаем на гэта цудоўнае мерапрыемства. Ад сябе абяцаем гучныя спевы і вясёлыя танцы.
Спадзяемся, што гэта стане пачаткам танцавальнай культуры у Гродна. І хацелі бы нагадаць, што шукаем музыкаў – гарманістаў, баяністаў, скрыпачоў, дудароў і бубністаў — для далейшага правядзення такіх этнавечарын у Гародні”.

А мы ў сваю чаргу нагадваем, што першую этнавечарыну ў Гародні наладзілі яшчэ ў траўні курсы “Мова Нанова Гародня” і капэла “На таку” (Менск).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат