Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: https://vk.com/movananova.baranavichy,https://www.facebook.com/movananova.baranavichy

18.06.2015
“МОВА НАНОВА — БАРАНАВІЧЫ” ЕДЗЕ Ў ПАЛАНЭЧКУ

Сябры! У гэту нядзелю, 27 чэрвеня, мы выпраўляемся на летні шпацыр у колішнюю рэзідэнцыю Радзівілаў, што ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна.

З Паланэчкаю звязана не абы-якая гісторыя. У тамтэйшым палацы, якія мы з вамі паглядзім, жыў і ствараў свае музычныя і драматычныя творы для радзівілаўскага тэатра кампазітар і драматург Мацей Радзівіл.
У мясцовым касцёле Св. Юрыя, які мы таксама наведаем, хрысцілі слыннага навукоўцу і нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку. Дарэчы, у касцёльным аздабленні дагэтуль выкарыстоўваюцца фрагменты легендарных слуцкіх паясоў!
У Паланэчцы таксама захаваліся маляўнічыя парэшткі старога вадзянога млына, якому праз 4 гады споўніцца 200 гадоў!
І кажуць, што лёхамі пад Радзівілаўскім палацам у Паланэчцы можна выйсці ажно да Мірскага ды Нясвіжскага замкаў. Дык бярыце ліхтарыкі і далучайцеся!))

Збіраемся на аўтавакзале раніцай а 6:15, самастойна набываем квіток да Паланэчкі і чакаем астатніх. З сабою браць нешта перакусіць і грошы на дарогу. Квіток будзе каштаваць каля 20 тысячаў. Вяртацца плануем абедам, але можам затрымацца і да вечара.

Дык не праспіце: 27 чэрвеня, 6:15 раніцы, аўтавакзал у Барнавічах.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат