Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.02.2016
АСАБЛІВАСЦІ СКЛАНЕННЯ ЗВАРОТНАГА ЗАЙМЕННІКА СЯБЕ І АСАБОВАГА ЗАЙМЕННІКА ТЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

 

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

 

 

Асаблівасці скланення зваротнага займенніка сябе

і асабовага займенніка ты

ў беларускай мове

 

Зваротны займеннік сябе заўсёды ўказвае на аб’ект дзеяння, то бок на таго (тое), на каго (што) гэта дзеянне накіравана, і ніколі не ўказвае на таго, хто гэтае дзеянне робіць, таму мае ўсе склонавыя формы, акрамя формы назоўнага склону. Аднак увагу перадусім трэба звярнуць на тое, што  гэты займеннік, у залежнасці ад склону, можа мець цвёрдую ці мяккую аснову. Запомніце, што формы роднага і вінавальнага склонаў маюць мяккую аснову: каго? – сябе; формы давальнага, творнага, меснага склонаў – цвёрдую: каму? сабе; кім? сабой; пры кім? пры сабе.

Такім самым чынам паводзіць сябе і асабовы займеннік ты. У родным і вінавальным склонах будзем казаць і пісаць цябе, а ў давальным і месным – табе (пры табе).

Падказка: калі вы забыліся, якая аснова, мяккая ці цвёрдая, павінна быць у тым ці іншым склоне, або не можаце вызначыць сам склон, тады замест гэтых займеннікаў падстаўце заменнік я ў патрэбный форме: форме мяне будуць адпавядаць займеннікі сябе, цябе, а форме мне – сабе, табе.

 

Заданне 1. Устаўце патрэфную форму зваротнага займенніка сябе–сабе .

Нішто САБЕ!

Языча, языча, сам САБЕ дабра не зыча. (Язык у роце, як чорт у балоце. Свой язык горшы за ліхога суседа. Язык мой враг)

Вяроўку на СЯБЕ шукаць. (На сябе нож вастрыць. Пятлю шукаць. Рыть себе яму)

Што САБЕ не міла, таго і другому не зыч.

З вялікага гурту выбірай САБЕ кУрту (куртка, маларослы сабака). (Дзе вялікія выборы, там пасталы (лапці) і аборы. Пераборны заўсёды галодны. Много выбирать — женатым не бывать)

Кожныя граблі да СЯБЕ горнуць. (Сам сабе пан, сам сабе служка. Пан над самім сабою і над сваёй душою. Своя рука владыка)

Сам не ў САБЕ. (Сам не свой)

Не гудзі, а на СЯБЕ паглядзі! (Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў. Паглядзі, свінішча, на сваё відзішча. Чья бы корова мычала, а твоя молчала)

Сам СЯБЕ загубіш, як чужую жонку палюбіш.

Есці як не ў СЯБЕ. (прагна есці)

Каб я САБЕ ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу). (Каб мне рукі адсохлі. Рукі даю на адцён (калі гэта няпраўда) Пусть у меня рука отсохнет)

Ні людзям паказаць, ні САБЕ паглядзець (Ні Богу свечка ні чорту галавешка (ражон). Ні ў пір ні ў вір)

Няхай САБЕ ў лапленым (латаным), абы не ў хапленым (хватаным). (Хоць папросту, але ў сваім. Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму)

Перасягнуць самога СЯБЕ. (Превзойти самого себя)

Зарубі САБЕ на носе.

Хто позна ходзіць, той сам САБЕ шкодзіць. (Хто сябе хваліць, няхай таго пярун спаліць. Пахвальба — малайцу згуба. Чужая пахвала як тром грыміць, а самахвальства смярдзіць. Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць)

Сам САБЕ пан, сам САБЕ і служка. (Сам себе хозяин)

Звязаць САБЕ рукі. (Связать себе руки)

СЯБЕ не забыў.

Сам па САБЕ.

Выдаць СЯБЕ з галавой.

Хто сам СЯБЕ беражэ, таго й Бог сцеражэ. (Сцеражонага, асцярожнага Бог сцеражэ)

Скруціць САБЕ галаву. (Пакалечыцца)

Каб па ТАБЕ не званілі.

Твае каляды ды ТАБЕ ў пяты.

Каб ЦЯБЕ сонейка не грэла!

Каб на ЦЯБЕ чорны гад напаў.

Вось ТАБЕ і смешкі з бабінай плешкі. (Вось табе і гацацА)

Каб ТАБЕ ніхто не даў рады

Каб ЦЯБЕ ў чыстым полі дзверы сціснулі!

Каб ЦЯБЕ камары ўтаўклі!

А каб ТАБЕ пяткі назад завярнула!

Не лезь туды, дзе ТАБЕ не трэба!

Бадай ЦЯБЕ качкі стапталі!

Толькі і розуму, што ў ЦЯБЕ

Краўца не вучы, без ЦЯБЕ скрое.


Пастаўце правільна націск у наступных словах:

Бармен – БармЕн

Берасцяны – БерасцЯны

Братацца – БрАтацца

Вуда – ВУда

Вудзіць — ВУдзіць

Гуру – ГурУ

Запечак – ЗапЕчак

Кішка – КІшка

Мезенец – МЕзенец

Начыста – НАчыста

Пахмурна – ПахмУрна

Прывід – ПрЫвід

Прыгубіць – ПрыгУб

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат