Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.09.2015
Арфаграфічная хвілінка або Ці многае забыліся за лета
powerpoint70 СЦЯГНІЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СЦЯГНІЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

У прэзентацыі, змешчанай вышэй, на слайдах ёсць правілы, якія дапамогуць праверыць, ці правільна вы выканалі тэст, прыведзены ніжэй.

Увага! Каб пабачыць правільны адказ, вылучыце курсорам вобласць пасля працяжніка.

Устаўце прапушчаныя літары:

тун…ль – тунэль

ч…рствы – чэрствы

экз…мпляр – экзэмпляр

д…лікатны – далікатны

Устаўце прапушчаныя літары:

б…склапотны – бесклапотны

гл…дачы – гледачы

ц…ц…рукі – цецярукі

с…мнаццаць – сямнаццаць

Устаўце ь ці апостраф там, дзе патрэбна:

раз…бяр – разьбяр

дз…мухавец – дзьмухавец

подз…віг – подзвіг

п…едэстал – п’едэстал

Устаўце прапушчаныя літары:

бара…ьба – барацьба

ха…ьба – хадзьба

гру…чык – грузчык

во…чык – возчык

Устаўце прапушчаныя літары:

на …краінскай мове – на ўкраінскай мове

а…дыторыя – аўдыторыя

са…на – саўна

кло…н – клоўн

Устаўце прапушчаныя літары:

бага… – багаж

кірма… – кірмаш

віра… – віраж

мякі… – мякіш

Устаўце прапушчаныя спалучэнні зычных -сч або -шч:

умо..ваць – умошчваць

ра…апіць – расчапіць

умя…ацца – умяшчацца

расплю…ыць – расплюшчыць

Устаўце прапушчаныя літары:

скі…ка – скідка

рэш…ка – рэштка

вокла…ка – вокладка

па…кова – падкова

Перакладзіце прапанаваныя словы на беларускую мову:

ружьё – ружжо

судья – суддзя

сватья – свацця

варенье – варэнне

Устаўце прапушчаныя літары -г або -х:

ле…кавы – легкавы

падбе…чы – падбегчы

дама…чыся – дамагчыся

бера…чы – берагчы

Раскрыйце дужкі:

(па) дамашняму – па-дамашняму

(абы) як – абы-як

(па) ціху – паціху

(на) жаль – нажаль

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат