Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.02.2016
АДМОЎНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ І ПРЫСЛОЎІ

Адмоўныя займеннікі і прыслоўі

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD
powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Утвараюцца шляхам далучэння да пытальных займеннікаў і прыслоўяў адмоўнай часціцы ні-: хто – ніхто, што – нішто, чый – нічый, дзе – нідзе, калі – ніколі.

 

!!! Не блытаць з няпэўнымі займеннікамі, якія ўтвараюцца пры дапамозе часціцы не-: нехта, нечы, недзе, некалі!

 

Трэба запомніць, што ў шэрагу адмоўных займеннікаў і прыслоўяў націск падае на іншы склад, чым у пытальных, ад якіх яны ўтвораныя: нія́кі (але які́), ніко́лі (але калі́), ніку́ды (але куды́).

Адмоўныя займеннікі скланяюцца так, як і пытальныя, ад якіх яны ўтвораныя. А вось пры выкарыстанні прыназоўніка ў адмоўных канструкцыях апошні будзе як бы ўкліньвацца паміж часціцай ні- і астатняй часткай займенніка, у выніку чаго займеннік раздзяляецца на тры асобныя словы: ніхто ні да ко́га, ніякі – ні з я́кім, нішто – ні перад чым.

У сказе адмоўныя займеннікі і прыслоўі патрабуюць выкарыстання  часціцы не пры выказніку – так званае двайное адмаўленне: Ніхто не ведаў, куды ісці. Мы нідзе не былі ўчора.

У адмоўных безасабовых сказах маем адментую канструкцыю з адмоўем нямаНяма з кім пагутарыць. Няма дзе спыніцца. (параўнайце з рускім: Не с кем поговорить. Негда остановиться)

Рускім адмоўным займеннікам некого, нечего ў нашай мове таксама будуць адпавядаць канструкцыі з няма (няма каго, няма чаго): Мне няма каго чакаць, няма чаго рабіць (параўнай: Мне некого ждать, нечего делать.)

 

Заданне 1.

Раскрыйце дужкі:

Пакуль я (ніхто) не паказваў свае вершы. – Пакуль я нікому не паказваў свае вершы.

Ёсць людзі, якія за (ніхто) не хвалююцца, акрамя сябе. – Ёсць людзі, якія ні за кога не хвалююцца, акрамя сябе.

Падобных аздабленняў мы не бачылі (ніякі) іншым доме. – Падобных аздабленняў мы не бачылі ні на якім іншым доме.

Мы да (нішто) не будзем рыхтавацца – няхай будзе як будзе. – Мы ні да чога не будзем рыхтавацца – няхай будзе як будзе.

На жаль, (нічый) высілкі тут не дапамогуць. – На жаль, нічые высілкі тут не дапамогуць.

Кастусь не разлічваў у гэтым пытанні на (нічый) дапамогу. – Кастусь не разлічваў у гэтым пытанні ні на чыю дапамогу

Яму (ніякі) справе не атрымлівалася апярэдзіць сябра. – Яму ні ў якай справе не атрымлівалася апярэдзіць сябра.

У гэтым пытанні я не давяраю (нічый) досведу. – У гэтым пытанні я не давяраю нічыйму досведу.

Па (ніхто) я так не сумую, як па маці. – Ні па кім я так не сумую, як па маці.

(нішто) больш не веру і на (нішто) не спадзяюся. – Нічому больш не веру і ні на што не спадзяюся.

У такім шуме (ніяк) спакойна паразмаўляць. – У такім шуме няма як спакойна паразмаўляць.

У пакоі ўжо (нікуды) пакласці рэчы – усё завалена тваімі трантамі! – У пакоі ўжо няма куды пакласці рэчы – усё завалена тваімі трантамі!

Тут заўсёды (нідзе) прыпаркавацца. – Тут заўсёды няма дзе прыпаркавацца.

 

Заданне 2. Перакласці:

Мне снова не с кем провести свободное время. – Мне зноў няма з кім прабавіць вольны час.

Нам некуда пойти сегодня вечером. – Нам няма куды пайсці сёння ўвечары.

Я не пишу вам, потому что не о чем писать. – Я не пішу вам, бо няма пра што.

Объяснять здесь нечего. Я больше ничего объяснять не буду. – Тут няма чаго тлумачыць. Я больш нічога тлумачыць не буду.

Он ни к кому не обращался за помощью не потому, что ему не к кому обратиться, а потому что он все любит делать сам. – Ён ні да кога не звяртаўся па дапамогу не таму, што яму няма да каго звярнуцца, а таму што ён усё любіць рабіць сам.

Работа полностью закончена, и работать больше не над чем. – Праца цалкам скончана, і працаваць больш няма над чым.

Тут не над чем смеяться – любой из нас может оказаться в таком положении. – Тут няма з чаго смяяцца – любы з нас можа апынуцца ў такім становішчы.

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат