Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.11.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Як правільна па-беларуску: жанчына-сакратар або сакратарка?
powerpoint70 СЦЯГНУЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

Назоўнікі жаночага роду з суфіксамі –к (а), -іх/-ых (а)

Як па-беларуску сказаць “секретарша”, “докторша” і якое адценне яны маюць?

Назоўнікі з суфіксам –ш- неўласцівыя беларускай мове. На іх месцы ўжываюцца:

Гэтыя формы ў беларускай мове з’яўляюцца нарматыўнымі і не маюць адцення ненарматыўнасці, гутарковасці, грубасці, як у рускай мове.

Назоўнікі мужчынскага роду з суфіксамі –ец-/ -ц- (а), -овец-/ -оўц- (а)

Ужываюцца для замены такіх неўласцівых для беларускай мовы суфіксаў, як

Суфыіксы –ец-/ -ц- (а), -овец-/ -оўц- (а) былі вельмі пашыраныя ў беларускай мове ў 19-пачатку 20 стагоддзя. Прычым яны характэрныя не толькі беларускай мове, але і польскай, славацкай, чэшскай. У савецкі час рабілася ўсё, каб адарваць беларускую мову ад заходнеславянскай традыцыі і наблізіць яе да рускай. Таму гэтыя натуральныя для нас словаўтваральныя суфіксы і замяняліся нехарактэрнымі рускім. Дарэчы, у рускай ёсць толькі некалькі назваў асобы з суфіксам –ц- (пропойца, убийца), прычым усе – з адмоўным значэннем.

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Замяніць назоўнікам жаночага роду:

Касцюмер – касцюмерка

Аптэкар – аптэкарка

Арандатар – арандатарка

Бухгалтар – бухгалтарка

Кандуктар – кандуктарка

Касір – касірка

Медык – медычка

Лектар –лектарка

Мільянер – мільянерка

Паэт – паэтка

Прафесар – прафесарка

Тая, хто робіць манікюр – манікюрка, манікюрніца

Жонка каваля – каваліха

Жонка ганчара – ганчарыха

Жонка брыгадзіра – брыгадзірыха

Жонка інжынера – інжынерыха

Жонка палкоўніка – палкоўнічыха

Жонка настаўніка – настаўнічыха

Жонка чалавека з прозвішчам Аўдзееў – Аўдзеіха

 

Перакласці:

Ученый – навуковец

Атакующий – атаковец

Исполнитель обязанностей – выканаўца абавязкаў

Защитник – абаронца

Производитель – вытворца

Избавитель – збаўца

Обвинитель – абвінаваўца

Знаток – знаўца

Говорящий – моўца

Служащий – службовец

Военный – вайсковец

Спортсмен – спартовец

Учащийся – навучэнец / вучнёвец

Правовед – правазнаўца / правазнавец

Языковед – мовазнаўца / мовазнавец

Неуспевающий – непаспяховец

Могилевчанин – магілёвец

Бобруйчанин – бабруец

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат