Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.02.2016
ЖУРНАЛІСТЫКА

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

 

Журналістыка

СМІ , мас-медыя, медыі – сродкі масавай інфармацыі

Журналіст, рэпарцёр, аўтар

Выдавец

Штатны супрацоўнік / фрылансер

Уласны карэспандэнт – журналіст, які працуе не ў цэнтральнай рэдакцыі, а ў канкрэтным рэгіёне, перадаючы адтуль інфармацыю для свайго выдання

Спецыяльны карэспандэнт – журналіст, які выконвае спецыяльныя заданні рэдакцыі

Інфармацыйнае агенцтва (агенцыя) – арганізацыя, якая ажыццяўляе збор, перапарцоўку і распаўсюд інфармацыі (БелаПАН, БелТА, Мінск-Навіны і г.д.)

Інфармацыйная нагода – матыў з’яўлення інфамарцыі ў СМІ

Крыніца інфармацыі

Маніторынг СМІ – адсочванне асвятлення нейкай з’явы ці падзеі

Фармат выдання – тэматычная і жанравая накіраванасць СМІ

Акрэдытацыя

Брыфінг – адказы на пытанні журналістаў (часцей за ўсё без уводнага паведамлення)

Прэс-канферэнцыя (прэсавая канферэнцыя) – збор журналістаў з мэтай паведамлення пэўнай інфармацыі і адказаў на пытанні па гэтай тэме

Дайджэст – агляд матэрыялаў іншых СМІ або перадрук іх у поўным ці скарочаным выглядзе ў сваім СМІ

Дэзынфармацыя – падманлівыя, непраўдзівыя звесткі

Паклёп (рус. клевета) – хлуслівае абвінавачанне

Друк – 1. Працэс (друк газеты пачынаецца а 18.00) 2. Сукупнасць папяровых СМІ (інфармацыя з’явілася ў друку)

Датацыя – падтрымка з бюджэту дзяржаўных СМІ

Рэйтынг — паказнік папулярнасці СМІ, які вымяраецца ў колькасці слухачоў/гледачоў/чытачоў, частаце цытавання СМІ, яго аўтарытэце ў грамадстве і г.д.

Жанр – форма журналісцкага матэрыялу (рэпартаж, інтэрв’ю, нататка (рус. заметка), нарыс (рус. очерк) і г.д.)

Тэкст, матэрыял

Публіцыстыка – від журналістыкі, дзе аўтар можа выказаць эмоцыі ці ўласнае меркаванне па канкрэтным пытанні

Журналісцкае расследаванне – жанр журналістыкі, у якім аўтар збірае і аналізуе сукупнасць інфармацыі па нейкай праблеме, нейкім здарэнні ці пытанні.

Свабода слова – магчымасць выказваць думкі і меркаванні, публікаваць звесткі без абмежаванняў (але ў межах законаў краіны – напрыклад, не распаўсюджваць ваенную і дзяржаўную таямніцу)

Сенсацыя – гучная падзея, якая выклікае вялізную цікавасць прэсы і чытачоў

Чуткі (рус. слухи) – неправераная інфармацыя, сапраўднасць якой не выяўленая

Галоўны рэдактар

Намеснік (—ца) галоўнага рэдактара

Карэспандэнт (—ка)

Журналіст (-ка)

Карэктар (-ка)

Сакратар (—ка)

Газета, часопіс

Паласа – газетная старонка

Разварот – дзве паласы

Загаловак, лід (падзагаловак)

Радокрус. строка

Колькасць знакаў – з прабеламі/без прабелаў

Выходныя дадзеныя – звесткі пра выдаўца, галоўнага рэдактара газеты, наклад (тыраж), месца друку ды інш.

Жоўтая прэса – выданне, якое ўмешваецца ў прыватнае жыццё вядомых людзей, гоніцца за “смажанымі” фактамі, часта не зважаючы на прафесійную этыку і агульначалавечыя нормы прыстойнасці

Радыё, радыёстанцыя

Эфір, жывы эфір

Вядоўца (вядучы), дыджэй

Тэлебачанне (тэлевізія)

Стэндап – рэпарцёрскі прыём, калі журналіст працуе непасрэдна ў кадры, часта на месцы падзеяў

Сінхрон – запісаны на відэа каментар удзельніка, сведкі падзеяў ці эксперта, які ўстаўляецца ў журналісцкі матэрыял.

Закадравы тэкст (off, оф) – словы журналіста ў тэлесюжэце, якія тлумачаць, што адбываецца ў кадры

Прайм-тайм – час на тэлебачанні, калі яго глядзіць найбольшая колкасць гледачоў

Рэклама, рэкламадаўца, рэкламнае выданне

Ускосная рэклама – змяшчэнне рэкламнай інфармацыі пад выглядам журналісцкай

Навінныя сайты

Стужка навінаў

Перадрук, перадрукаваны матэрыял

Гіперспасылка – актыўная спасылка на крыніцу інфармацыі ў інтэрнэце

Зваротная сувязь – рэакцыя чытачоў на матэрыялы, якая нярэдка падкідае новыя тэмы для публікацый.

Абвяржэнне – змяшчэнне інфармацыі, што пададзеныя раней звесткі аказаліся непраўдзівыя ці недакладныя

Плагіят – частковае ці поўнае скраданне чужога тэксту

Плюралізм – падаванне розных думак і пунктаў гледжання

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат