Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.02.2016
Ілжэсябры перакладчыка: міжмоўныя амонімы і паронімы.

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

 

Ілжэсябры перакладчыка:
міжмоўныя амонімы і паронімы.
Міжмоўныя амонімы або міжмоўныя паронімы – гэта два або болей словаў у розных мовах, аднолькавыя або падобныя па гучанні, але адрозныя па значэнні.
Частка з іх утварылася шляхам выпадковага супадзення ў гучанні няроднасных словаў: укр. кішка (‘котка’) і бел. кішка; балг. булка (‘нявестка’) і бел. булка; англ. gift (‘падарунак’) і ням. Gift (‘атрута, яд’); англ. button (‘гузік, кнопка’) і бел. з фр. батон; англ. amber (‘бурштын’) і бел. амбар і г.д. Іншая частка паходзіць ад старажытных каранёў, якія ў сучасных мовах разышліся ў сваім значэнні: рус. благой (‘добры’) і бел. благі (‘дрэнны’); англ. clay (‘гліна’) і бел. клей.
Сваю метафарычную назву – ілжэсябры перакладчыка – гэтыя словы атрымалі таму, што часам могуць прыводзіць да няправільнага разумення і перакладу тэксту. Гэта, безумоўна, перабольшанне, але для беларускай мовы пытанне няправільнага ўжывання словаў пад уплывам рускай мовы застаецца надзвычай актуальным.

Заданне. Устаўце пераклад:

Беларуская/Руская

вяселле свадьба
годны достойный
другі второй
жаль жалость ожаление
краскі полевые цветы
крэсла стул
кубак чашка
лаяць ругать
лік число
люлька куритльная трубка
мех мешок
нарадзіць родить
нядзеля воскресенье
падробны поддельный
паходзіць происход
поўдзень юг
поўнач север
правіць чинить
прозвішча фамилия
пыл пыль
рушыць двинуться
сварка ссора
склон падеж
стрэльба ружье
ступень степеньк

урадлівы урожайный
рэч вещь
час время
гарбуз тыква
дыван ковер
конік кузнечик
трус

Руская/Беларуская

веселье весялосць
годный прыдатны
другой іншы
жаль шкада
краски фарбы
кресло фатэль
кубок келіх
лаять брахаць
лик аблічча
люлька калыска
мех футра
нарядить прыбраць
неделя тыдзень
подробный падрабязны
походить быць падобным да
полдень апоўдні
полночь апоўначы
править кіраваць
прозвище мянушка
пыл запал
рушить руйнаваць
сварка зварка
склон схіл
стрельба страляніна
ступень прыступка

уродливый пачварны
речь маўленне
час гадзіна
арбуз кавун
диван канапа
коник Конік, конь
трус баязлівец
кролик


трус кролик

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат