Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.01.2014
ФОТА Мова нанова №2. Рыцары і бітвы. (20.01.2014)

Тэма зяняткаў — “Рыцары і бітвы”.
Напачатку слухачоў прывітала арт-дырэктарка “Галерэі Ў” Ганна Чыстасердава і дырэктарка кнігарні “Логвінаў” Кацярына Пікірэня. І галерэя, і кнігарня з’яўляюцца партнёрамі курсаў. Ганна і Кацярына прызналіся, што прыемна здзіўленыя такому ажыятажу на курсах беларускай мовы (зноў было пад 300 чалавек).
Пасля слухачы пабачылі “двух жывых беларускамоўных праграмістаў” — Юрася Адамовіча і Кірыла Камароўскага. Юрась распрацаваў сайт movananova.by, а Кірыл прапанаваў яго палепшыць.
Алеся Літвіноўская распавяла пра архаізмы і гістарызмы ў беларускай мове. Слухачы здзівіліся, што многія словы з іх лексікону (вакацыі, напой, дойлід…) афіцыйныя падручнікі называюць “састарэлымі”.
Пасля з’явіліся сапраўдныя рыцары — сябры клуба “Гівойт” (http://vk.com/clubgivojt). Юрась Усціновіч і Уладзімір Лічко распавялі, як завецца кожная дэталь рыцарскай зброі, а таксама пазнаёмілі слухачоў з іншай ваярскай лексікай.
Госцем заняткаў быў славуты пісьменнік Уладзімір Арлоў, які апавёў пра вядомыя і не вельмі беларускія перамогі ў розных бітвах. Пра славутых ваяводаў нашай гісторыі — Вітаўта, Яна Кароля Хадкевіча, Радзівіла Чорнага, Канстанціна Астрожскага…
Напрыканцы студэнты маглі пачуць па скайпе беларускамоўную іспанку Ангелу Эспінозу. Хоць сувязь і кульгала, аднак “Малітва” і “Пагоня” ў выкананні Ангелы не пакінула людзей абыякавымі.
Наступыя заняткі адбудуцца 27 студзеня а 19.00 у Галерэі Ў!

Фота Зарыны Кандрацьевай

Фота Кацярыны Горкай:

Фота Юрася Адамовіча, Іны Сухадольскай:

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат