6.11.2016
Тэма — “Небяспечная зіма”
У кагосьці на календары восень, а на дварэ даўно зіма! А паколькі ніхто не ведае, калі беларуская зіма скончыцца, трэба лавіць зручны момант!
Мы пагаварылі пра традыцыйныя і новыя зімовыя небяспекі. Як перазімаваць у сваё задавальненне? Быць гатовым да зімовых выклікаў! Мы адгадалі зімовыя загадкі, праспявалі зімовыя прыпеўкі (а вы можаце іх спампаваць тут!). Пагуляліся ў “снежкі”, паказалі, як мы мёрзнем і як грэемся.
ЗАГАДКІ:
Без рук малюе, без зубоў кусае.
(Мароз)
Ішоў генерал, з усіх шапкі паздымаў, а трое не даліся.
(Мароз, хвоя, елка, ядловец)
Па калені вады, а не нап’ешся.
(Снег)
Зімой грэе, вясной тлее, улетку памірае, увосень аджывае.
(Снег)
На вадзе родзіцца, а вады баіцца.
(Лёд)
Удзень шкло разбіта, а нанач устаўлена.
(Лёд у палонцы)
СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛЫ