Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.11.2016
ЗАНЯТКІ 8. ТРЭЦІ СЕЗОН

30.1.2016

На гэты раз замест заняткаў прайшоў трыдыцыйны ўжо баль нечысці.
Мы прапанавалі нашым слухачам увасобіцца не ў стандартных зомбі і шкілетаў, а ў беларускіх нячысцікаў. У выніку ў госці завіталі Бабы-Ёгі, русалкі, чэрці, вядзьмаркі, упыры, адзін Кватэрнік (такая сучасная мутацыя Дамавікаdscn3014 ), цэлая сям’я жудасных, але лагодных зданяў 
dscn2985-kopiya

і шмат хто іншы. Быў нават заморскі госць Пірат.

Кожны наведвальнік быў актыўным стваральнікам свята. Усе прынеслі пачастункі, падарункі, вырабы на продаж, падрыхтавалі конкурсы і прызы. Асабліва дзякуй тым, хто аздобіў памяшканне гарбузовымі монстрамі са свечкамі і шыкоўнымі гірляндамі!
Дзеткі расказалі пра свае вобразы і паспрабавалі пагрозамі, шантажом і ўгаворамі прымусіць іншых набыць амулеты для абароны ад саміх сябе: у сэсне, ад пачвар. Гандаль за чароўныя вырабы ішоў даволі бойка, валютай былі цукеркі (часта – узятыя з агульнага стала).
Чарцяня з мамай падрыхтавалі загадкі-кажаны, агадаўшы якія, можна было атрмаць кіслага чарвяка ў падарунак. Сям’я зданяў паказала, як можна абараніцца ад іншых, дрэнных зданяў. Былі аўкцыёны словаў, віктарыны, конкурс на самага лепшага знаўцу прыказак. Зусім няпроста аказалася намаляваць на паветрным шарыку монстра: пацярпела шмат шарыкаў і пралілося мора слёз. Але самыя мужныя атрымалі свае прызы. Многія актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай беларускім міфічным істотам, і атрымалі ў падарунак цікавыя кнігі. Было шмат рухавых гульняў. А завяршэннем праграмы стаў майстар-клас па танцах ад Вольгі Корсак, які вельмі спаабаўся дзеткам і дарослым, хоць музыкі амаль і не было чутна ).
Мы чарговы раз пераканаліся, якія творчыя і актыўныя людзі ходзяць да нас на заняткі.

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛЫ
Хатняе заданне

12 dscn3014 11 12 dscn2979-kopiya dscn2980-kopiya dscn2981-kopiya dscn2984-kopiya
dscn2992-kopiya dscn2990 dscn2989-kopiya dscn2988 dscn2987-kopiya dscn2995-kopiya dscn2997 dscn2998-kopiya dscn3001 dscn3004 dscn3014 dscn3013 dscn3010 dscn3007-kopiya dscn3005 dscn3015-kopiya dscn3019 dscn3022 dscn3026 dscn3079 dscn3028 dscn3077 dscn3046 dscn3041 dscn3032

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат