Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.10.2016
ЗАНЯТКІ №7. ТРЭЦІ СЕЗОН

23.10.2016

Нягледзячы на дождж і мокры снег,мы сустрэліся! Тэма нашых сёмых заняткаў — кола. 
Не перастаем захапляцца дзеткамі, якія знаходзяць у сваім шчыльным школьным графіку час, каб выканаць і нашы хатнія заданні. Вось такія лічылкі прыдумалі нашы слухачкі: 
Адзін, два, тры, чатыры —
Палічыцца мы рашылі.
Пяць, шэсць, сем, восем — 
Пагуляць цябе запросім.
Дзевяць, дзесяць, адзінацць — 
Будзем разам забаўляцца.
А дванаццаць і трынаццаць — 
Табе лічыць, а нам — хавацца. (Ліля Алесюк)

Ішла вавёрка на балет,
Раздавала ўсім амлет.
Раз, два, тры, чатыры, пяць — 
Будзем разам мы гуляць. (Вераніка Столяр)

Акрамя таго, усе намалявалі кола часу, падабралі роднасныя словы да слова “кола” і нават правялі хатні эксперымент.  
Мы гутарылі пра розныя значэнні слова кола: кола ў транспарце, кола сяброў, магічнае кола, кола часу.  Не абмінулі ўвагай і амонімы. Каб нагадаць сабе змест гутаркі, спампуйце прэзентацыю.
Малодшыя наведвальнікі склеілі з геаметрычных фігур свае фантастычныя транспартныя сродкі з коламі. 
Не абмінулі ўвагай мы і карагоды. Пагулялі ў гульню “Вожык”, а заадно і вывучылі кароценькі верш: 

Бяжыць вожык, тупу-туп!
Сам калючы, востры зуб!
— Вожык. вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісцях мыш.
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Раз, два, тры — хвасты лаві!

Кожны хацеў быць вожыкам і лавіць мышак за хвасты з ніктак!
Старэйшая група паўдзельнічала ў аўкцыёне: трэбы было набыць літару, кошт — слова, якое на яе пачынаецца. І яшчэ адна вясёлая рухавая гульня, якая дае магчымасць кожнаму паразмаўляць і пагарэзнічаць — “Я кажу…”: трэба рабіць тое, што кажа вядоўца (скакаць, дакранацца да носа, спяваць і г.д.), але не трэба выконваць каманды, калі не прагучалі словы “Я кажу…”

Акрамя таго, у нас адбыліся мастацкія чытанні вершаў Рыгора Барадуліна і не толькі. Уся старэйшая група і нават некаторыя дзеткі з малодшай вывучылі вершы на памяць. І мы ўпэўненыя, што зрабілі яны гэта не толькі дзеля цукерак ).

14721461_1895806037314911_948602807571808267_n 14716076_1895806090648239_2736759758968273343_n 14671080_1895806047314910_755181386583743609_n 14670599_1895806033981578_4657827812030214460_n 14650265_1895806077314907_5131483790016489066_n 14568022_1895806043981577_1692127942344133928_n

 

 

 

 

 

 

СПАМПУЙЦЕ МАТЭРЫЯЛЫ

прэзентацыя

праграма балю і хатняе заданне

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат