Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.10.2016
ЗАНЯТКІ №5. ТРЭЦІ СЕЗОН

09.10.2016

Дрэвы

На нашай пятай сустрэчы мы размаўлялі пра дрэвы. Як заўсёды, заняткі прайшлі ў дзвюх групах. Дзеткі зрабілі традыцыйную вершаваную размінку і паказалі свае хатнія заданні.

Нас вельмі ўразіла, з якой стараннасцю і акуратнасцю многія з вучняў (канешне, не без дапамогі бацькоў) сабралі гербарыі, наклеілі іх на аркушы і падпісалі назвы. А некаторыя не збіралі гербарый, але самі намалявалі лісцікі з дрэў. І ўсе дзеці выдатна запомнілі назвы тых дрэў, якія растуць у Беларусі.

Каб замацаваць веды, мы пагуляліся ў гульню “Назаві дрэва” (з малодшай групай) і “Дапоўні назву” (са старэйшай). Трэба было перадаваць мяч па колу і называць кожны раз новую назву. Старэйшым дзеткам мы прапанавалі казаць не ўсю назву, а толькі пачатак, а наступны павінен быў дапоўніць слова (бя-… …-роза). Дзецям са старэйшай групы мы прапанавалі таксама прыдумаць кароткія апавяданні, галоўным героем якіх было б дрэва. Абавязкова пакажам, што атрымалася, сачыце за абнаўленнямі.

Пакуль дзеці пісалі творы, бацькі павінны былі прыдумаць загадкі пра дрэвы. Таксама ў бацькоў была цудоўная магчымасць падыскутаваць пра дрэвы ў беларускай міфалогіі і фальклоры, асабліва пра тое, што ж такое явар.

Алена падрыхтавала вельмі грунтоўную і цікавую прэзентацыю пра дрэвы. Яна расказала і пра Сусвенае дрэва; і пра тое, з чаго дрэва складаецца, як расце; і пра незвычайныя экзатычныя дрэвы. Наша выкладчыца на працягу лекцыі ўвесь час камунікавала з дзецьмі, задавала пытанні, давала магчымасць кожнаму выказаць думкі і меркаванні на роднай мове.

Вельмі прыемна было бачыць столькі зацікаўленых і актыўных бацькоў і дзяцей. Будзем рады бачыць вас наступны раз. Хатняе заданне можна спампаваць тут.

 прэзентацыя

Хатняе заданне

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат