Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.09.2016
ЗАНЯТКІ №3. ТРЭЦІ СЕЗОН

  25.09.2016

Матэрыялы, заданні, фота

Ура-ура, сябры! Нарэшце ў нас сабралася дзве групы і мы працавалі ў адпаведнасці з раскладам.

Наша трэцяя сустрэча была прысвечаная тэме “Сям’я”.

Пачалі мы з вершаванага прывітання і праверкі хатняга задання. Алена прасіла дзетак прыдумаць і намаляваць сямейны герб. І трэба сказаць, што і малодшыя дзеткі, і старэйшыя справіліся з гэтым выдатна і здзівілі нас багаццем фантазіі. Нашы слухачы, нягледзячы на безліч школьных урокаў, дапісалі вершы і разгадалі крыжаванку.

Дзеці разам з Аленай паспрабавалі вызначыць, што такое сям’я, паразважалі пра функцыі сям’і, згадалі беларускія назвы сваякоў і блізкіх людзей, зрабілі размінку-гімнастыку.

На практычнай частцы заняткаў мы замацоўвалі атрыманыя веды і ўменні. З маленькмі дзеткамі пагуляліся ў гульню “Каго так называюць?” і “У мяне ёсць…”. Таксама дзеткі змайстравалі хаткі з кардону і пластыліну і засялілі іх выдуманымі сем’ямі, а потым распавялі ўсім пра сваіх персанажаў.

У старэйшай групе дзеці зрабілі тэлефоны з пластыкавых кубачкаў і нітак, стварыўшы ў пакоі сапраўдную тэлефонную сетку, і агучылі імправізаваныя дыялогі.

Наведвальнікі абедзвюх груп змаглі паглядзець спектакль паводле кнігі А. Хадановіча “Нататкі таткі”, які паказалі нашы госці – арт-студыя “Зялёны Яблык” з кіраўніцай Таццяна Галузай. Студыя працуе на базе 23 гімназіі з беларускай мовай навучання (калі вам цікава, звяртайцеся сюды: https://www.facebook.com/ArtGreenApple/?fref=ts). Нашы слухачы мелі магчымасць пазнаёміцца са сцэнічнай інтэрпрэтацыяй паэтычнага зборніка, а таксама павесяліцца і патанчыць разам з артыстамі.   

 

dsc_0347 14516574_1648882292068388_5152711321722930839_n 14494772_1648882348735049_9069912130242725803_n 14492388_1648882278735056_4704229430772197732_n 14469725_1648882218735062_782196507897953404_n 14462828_1648882195401731_1887727008452876846_ndsc_0327_1

 dsc_0315_1 dsc_0304_1 dsc_0299_1 dsc_0280_1

 

 

 

 

 

 

СПАМПУЙЦЕ МАТЭРЫЯЛЫ

Прэзентацыя “Сям’я”

Хатняе заданне

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат