Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.05.2016
ЗАНЯТКІ 3 (34) ДРУГІ СЕЗОН

Праверым хатнія заданні, пачулі процьму прымавак пра чалавечыя стасункі і вывучылі фізкультхвілінку

Усе прачнуліся? – Так!   Пацягнуліся!

Пакруціліся!    Нахіліліся!

Нагамі тупаем!   Вачыма лупаем!

Вушамі хлопаем!   Крыламі лопаем!

Высока ўзляцелі…    І на месца селі!

ПРЫМАЎКІ ПРА ВЕТЛІВАСЦЬ І ЧАЛАВЕЧЫЯ СТАСУНКІ

Ведаў Бог, што не даў свінні рог

Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі – пракаўтнуць

У студню вады не ліюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу

Сядзь, няхай полы не вісяць = Ногі для дарогі

Вока нікому не запарушыць = Хоць у вуха кладзі = Хоць да сэрца (да раны) прыкладай = Вады ў лыжцы не замуціць

З сваёю цаною на кірмаш не едуць

Чужы грэх перад вачыма, а свае за плячыма

Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам

Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся

Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш

За дзякуй футра не справіш

І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць

Як баба да дзеда, так і дзед да бабы

Добра гаворыць, ды нядобра творыць

На кожнае чханне не наздароўкаешся

Не будзь ласы на чужыя каўбасы

Няпрошанаму госцю лыжкі няма

Не плюй у крыніцу: прыйдзеш па вадзіцу

Не зыч ліха другому, каб не давялося самому

Дзе сава і сыч, там носа не тыч

Няхай паны не радуюцца — прыйдзе й на іх радуніца

Спазніўся пан да абеда, а вячэра не зараз

Упрасіўся на парог, а і з печы не згоніш

Лепей сем разоў змарыцца, як адзін раз пасварыцца

Не рабі другому, што не люба самому

Паглядзі, сава, якая сама

 

Верш (неабходна ўставіць слова РУКА ў патрэбным склоне на ўзор слова РАКА. Каб праверыць сябе, выдзеліце курсорам месца пасля рыскі)

Пад мастом бяжыць РАКА, у рацэ – мая _РУКА.

Іншы бераг той РАКІ добра бачна з-пад __РУКІ.

Я задачу даў РАЦЭ — папазіраваць __РУЦЭ.

Узяў аловак у __РУКУ, замалёўваю РАКУ.

Вось і сам я на РАЦЭ з доўгай вудай у ___РУЦЭ.

Развітаюся з РАКОЙ, весела махну __РУКОЙ.

СПАМПУЙЦЕ МАТЭРЫЯЛЫ

Практыкаванне 3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат