Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.12.2016
ЗАНЯТКІ №13. ТРЭЦІ СЕЗОН

04.12.2016

Трынаццатая сустрэча курсаў была прысвечаная казкам, чароўным героям і прадметам і прайшла ў незвычайным фармаце.

Сяржук Маркаў і Ганна Герасімёнак – выкладчыкі курсаў “МоваНанова” ў Віцебску – прывезлі свой вандроўны тэатрык “Жэўжык”. Нашы самыя маленькія наведвальнікі з захапленнем паглядзелі інтэрактыўны спектакль “Вітаю вас!” паводле казкі фінскага пісьменніка Ціма Віхавайнена “Лета з мядзведзем”. Дзеці пазнаёміліся з нявыхаваным мядзведзікам і навучылі яго быць ветлівым. А ў канцы ўсіх чакалі гасцінцы з Віцебска – вафелькі “Віцьба”.

Таксама нашы курсы наведаў высокі госць – старшыня аддзялення амбасады Фінляндыі ў Беларусі спадар Лауры Пуллола са сваім сынам. Ён павітаў беларускіх дзетак і іх бацькоў, расказаў пра зіму ў Фінляндыі, пра доўгую палянную ноч у Лапландыі, дзе жыве Дзед Мароз, і пра паўночнае ззянне, якое дае сілы дачакацца вясны ў суворай паўночнай краіне.

А старэйшую групу чакалі творчыя практычныя заняткі. Частка дзяцей рыхтавалася да навагодняга спектакля, які яны пакажуць нам 18 снежня. Астатнія размаўлялі пра казкі. Некаторыя з дзетак намалявалі дома сваіх чароўных персанажаў і расказалі пра іх чароўныя ўласцівасці.

Мы прынеслі шмат кніг беларускіх і замежных аўтараў, выдадзеных на беларускай мове. Дзеці змаглі пагартаць кнігі Шарля Перо, У. Караткевіча, Н. Ясмінскай, С. Мінскевіча, В.Гаўфа і інш.; мы згадалі, як называюцца класічныя казкі і казачныя персанажы па-беларуску: Папялушка, Кот у ботах, Чырвоны каптурок, Карлік Нос. Паразмаўлялі пра чароўныя прадметы ў беларускіх народных казках: торбу, гуслі-самаграі, боты-скараходы, пяро жар-птушкі.
І, безумоўна, крыху пагарэзнічалі. Напрыклад, дзве каманды дзяцей калектыўна малявалі казачнага персанажа: кожны выцягваў картку, дзе была напісана пэўная частка цела (вочы, вусы, ногі) і маляваў яе. Не так проста было здагадацца ў канцы, хто ж гэта атрымаўся.

Чакаем вас наступны раз, будзем рыхтаваць навагоднія падарункі сваім блізкім. Хатняе заданне можна спампаваць ніжэй.

СПАМПАВАЦЬ:

хатняе заданне

Рапунцаль
Чараўніца
Чырвоны каптурок
Папялушка
Пані Завіруха

image ??????????????????????????????? ??????????????????????????????? ??????????????????????????????? ???????????????????????????????dscn3215?????????????????????????????????????????????????????????????? ??????????????????????????????? ??????????????????????????????? ???????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????? ???????????????????????????????

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат