Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.09.2016
ЗАНЯТКІ №1. ТРЭЦІ СЕЗОН

11.09.2016

На першым занятку мы знаёміліся, расказвалі пра сябе і частаваліся пячэннем. Гуляліся з паветранымі шарыкамі і ўспаміналі назвы месяцаў.

 

ЛЕТНІЯ ЗАГАДКІ

 

Доўгі-доўгі-доўгі дзень.

Апаўдні – кароткі цень.

Час спякотны гэты

Называем … летам

 

Адгадай, які месяц:

1. Гучна конікі грымяць, час суніцам саспяваць. (чэрвень)

2. Адзначае месяц гэты роўна палавіну лета. (ліпень)

3. Лісце стала падсыхаць, птушкі вучацца лятаць. (жнівень)

 

ЗАРАДКА Ў ЗАГАДКАХ

 

Так адбываецца штогод.

Улетку рана будзіць нас,

А ўзімку дык наадварот:

Ўстае куды пазней за нас. (Сонца)

(Пацягваемся, трасем рукамі.)

 

Брама высокая, брама шырокая,

варты няма, а пад яе не ўедзеш. (Вясёлка)

(Пацягваемся ў бакі, скручваемся, круцім рукамі.)

 

Як надвор’е пацяплее – футра на сябе надзене.

А як прыйдуць халады – распранаецца заўжды. (Дрэва)

(Нахіляемся, як дрэва.)

 

У спёку мы яго чакаем,

А калі прыйдзе – наракаем:

Пакуль ён за вакном ідзе,

Ніхто нікуды не ідзе. (Дождж)

(Прамаўляем: “Кап-кап-кап”. Скачам цераз “лужыны”.)

 

Пацеркі ў траве зіхцелі. Мы іх пазбіраць хацелі.

Намачыліся дарма: пацерак у нас няма.

А як сонца паднялося – і драбніц не засталося. (Раса)

(Нахілы наперад)

 

Хоць не бачым, але чуем.

Дакранецца – мы адчуем. (Вецер)

(Спаборнічаем, у каго самы працяглы дзьмух.)

СПАМПУЙЦЕ МАТЭРЫЯЛЫ Хатняе заданне

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат