Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.10.2014
ПАМЯТКА: Хатняе заданне

Рабіце разам са сваімі дзеткамі!


Вусныя практыкаванні
1. Пачаць вітацца і развітвацца па-беларуску. Асабліва з беларусамі! Вы іх часта сустракаеце на вуліцы, у пад’ездзе, у транспарце, у краме і шмат дзе яшчэ.
2. Абмеркаваць заняткі (па-беларуску, так, як атрымліваецца, не бойцеся!)
3. Паўтараць колеры: называць, якога колеру рэч, альбо шукаць рэч зададзенага колеру.
4. Шукаць вакол літару А (на шыльдах, у кнігах, газетах і г.д.), словы на літару А.
5. Вывучыць з дзіцем прывітальны вершык. Вось гэты:
Мы сюды прыйшлі смяяцца,
Забаўляцца, выдурняцца,
Песні звонкія спяваць,
Маляваць ды майстраваць,
Прамаўляць і выдумляць,
Навучацца й навучаць,
І ад гэтае пары
Назаўсёды мы – сябры!

Памятаем: па-беларуску Р і Ч – толькі цвёрдыя!!! Беларускае Г = звонкае Х (і толькі ў рэдкіх-рэдкіх выпадках = звонкае К, як у слове гузік).

Маторныя практыкаванні
1. Намалюйце разам з дзіцёнкам (алоўкамі, фламастарамі, фарбамі і г.д.) альбо зрабіце (зляпіце, збіце з дошак, пашыйце, скруціце з газет) літару А. Гэта можа быць літара ў “чалавечым” вобразе альбо ў вобразе іншай істоты, рэальнай ці казачнай.
2. Па жаданні – сфатаграфуйце і дашліце нам вашую літару на элетронную пошту (пазначыўшы калектыў аўтараў!)
3. Збярыце калекцыю літар А, уласнаручна выразаных вашым дзіцем з загалоўкаў розных газет і часопісаў.

І самае галоўнае – прыходзім на наступныя заняткі!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат