Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.10.2016
КАШЧЭЕВЫ ХАРЧЫ

27.10.2016

Кашчэевы харчы

 

Залучыў Кашчэй

Чараду чарцей

Па начы

За харчы

Карчаваць карчы.

 

– Я, мужчынкі, сам пашчу,

Але шчодра заплачу

Вам за карчаванне:

Прыкачу кацёл баршчу,

Цэлы чан мачання.

На пачостку абяцаю

Ва чатыры чаны чаю,

Ну а хто захоча кавы –

Проша, проша, пан ласкавы!

 

Што вучонага вучыць,

Як варочаць карчы!

Хто каго перакарчуе –

Смачны пах баршчу пачуе.

А шчасліўчыку за ўдачу

Я прадбачу і прыдачу:

Прыімчыць мой пасланец

Першы з прыпечка блінец,

Грачаны,

Мой пане,

Мачаны

Ў смятане.

 

Не шкадуючы аддзячу

І таму нячысціку,

Хто ачысціць ад ламачча

Лядзішча да лісціка.

 

Сённячы ж па адвячорку

Пачынайце раскарчоўку…

 

Нашча чэрці шчыравалі

І кашчавага чакалі.

Ноч не харчаваліся –

Перакарчаваліся.

 

Дзень чакалі і яшчэ

Ноч і дзве – не йдзе Кашчэй,

Не імчаць пасланцы

З печы, з жару блінцы,

Не чуваць мачанікаў,

Гарачых грачанікаў.

 

Кончылася карчаванне

Без баршчу і без мачання,

І без чаю, і без кавы –

Ашукаў шайтан кашчавы!

 

Ад нішчымніцы чарты

Падкурчылі жываты,

Ачмурэўшы ад карчэўя,

Учарнеўшы з безхарчэўя.

 

На Кашчэевых харчах

Валачашчы чорт зачах.

Не таўчэцца на вачах,

Не батрачыць па начах.

 

Чарцяняты не лайдачаць.

Гледзячы на нас растуць.

А Кашчэя як убачаць –

Абмінаюць за вярсту.

 

Васіль Вітка

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат