Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.02.2016
065 Шукаю працу лагіста

Магчымая пасада: лагіст, спецыяліст аддзела закупак і лагістыкі (гатовы разглядаць і іншыя пасады).

Імя: Валянцін

Прозвішча: Куракевіч

Горад: Менск

Адукацыя: 1999 -2004 Беларускі інстытут правазнаўства, юрыдычны факультэт, спецыялізацыя — падатковае і банкаўскае права. Дзённая форма навучання. Тэма дыпломнай працы: «Адказнасць у сферы падатковых праваадносін».
Спецыяльнасць — правазнаўства.
Кваліфікацыя — юрыст.
03.12. 2006 Курсы павышэння кваліфікацыі работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
17.02. 2007 Курсы павышэння кваліфікацыі па праваахоўнай дзейнасці.

Досвед працы: 09.2008 – ц/ час СТАА «Атлант-М Фарцойгхандэль» (імпарцёр аўтамабіляў Volkswagen у Рэспубліцы Беларусь):
Пасада — лагістык
Абавязкі:
1. Прыёмка грузу (аўтамабілі) ад перавозчыка, выяўленне магчымых пашкоджанняў, афармленне адпаведных дакументаў, падрыхтоўка прэтэнзій транспартна-экспедыцыйным кампаніям і (або) адпраўнікам, адсочванне выплат па прэтэнзіям.
2. Прыёмка, размяшчэнне, захоўванне, отпуск аўтамабіляў са склада, улік аўтамабіляў, якія захоўваюцца на складзе.
3. Падрыхтоўка дакументаў для ажыццяўлення мытнай ачысткі аўтамабіляў, выплаты ўтылізацыйнага збору, статыстычнай справаздачнасці, закрыццё Carnet.
4. Тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў на складзе, перадача аўтамабіляў у сэрвісны цэнтр для ажыццяўлення перадпродажнай падрыхтоўкі, вядзенне адпаведнага дакументазвароту (заказ-нарады, акты прыёму-перадачы).
5. Кантроль службовага транспарту, пастаноўка зняцце з уліку ў ДАІ службовага транспарту. Арганізацыя планавага і бягучага рамонту службовых аўтамабіляў, ажыццяўленне адпаведнага дакументазвароту (заказ-нарады, акты прыёму-перадачы). Выпіска і ўлік дарожных лістоў, допуск кiроўцаў да кіравання службовым транспартам. Выпуск транспарту ў рэйс. Ўлік выкарыстанага паліва згодна нормаў спісання, афармленне накапляльных картак. Ўлік выкарыстання службовага транспарту з разлікам выдаткаў на яго выкарыстанне паміж аддзеламі прадпрыемства.
6. Арганізацыя перавозак аўтамабіляў, запасных частак і аксэсуараў па Беларусі наёмным транспартам: размяшчэнне заказаў транспартна-экспедыцыйным кампаніям, афармленне неабходных дакументаў, перадача / прыёмка тавару.
7. Перадача і прыём аўтамабіляў у арэнду, дакументаабарот (дагаворы арэнды, акты прыёму-перадачы, ТН).
8. Удзел у чэмпіянаце Volkswagen у Рэспубліцы Беларусь у якасці суддзі ў спаборніцтвах сярод сэрвіс-тэхнікаў.
9. Удзел у падрыхтоўцы і правядзенні выстаў Мотаршоў і іншых рэкламных мерапрыемстваў, якія праводзяцца аддзелам маркетынгу.
Прычына звальнення: скарачэнне штата.

02.2007 – 09.2008 Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
Пасада — дзяржаўны інспектар аддзела аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету.
Абавязкі:
1. Вядзенне адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб.
2. Правядзенне прыродаахоўных рэйдаў.
3. Падрыхтоўка справаздач для статыстычнай справаздачнасці.
Па выніках працы за 2007 год заахвочваўся кіраўніцтвам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

05.2004 – 02.2007 Органы пракуратуры Мінскай вобласці.
Пасада — памочнік пракурора
Абавязкі:
1. Правядзенне праверак выканання заканадаўства ў дзяржаўных установах і ў юрыдычных асобаў.
2. Правядзенне праверак па інфармацыі аб учыненых злачынствах, падследных пракуратуры. Расследаванне крымінальных спраў.
3. Удзел у судовых паседжаннях па грамадзянскіх справах.
4. Падрыхтоўка іскавых заяў.
5. Падтрыманне дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе па крымінальных справах.
У снежні 2005 года прысвоены 8 клас дзяржаўнага служачага.

Тэлефон: +375 29 373 48 90

E-mail: valenteen_k@list.ru

Старонка ў сеціве: https://www.facebook.com/valenteen.k

СПАМПАВАЦЬ РЭЗЮМЭ

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат