Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.02.2015
ЗАГАДКІ

Алена Церашкова, вядучая курсаў “Мова Нанова Дзеткам”

м

м

(каб праверыць сябе — вылучыце курсорам месца ў дужках)

Вусаты, хвастаты,

драплівы, пухнаты.

Завецца Вуркот.

Хто гэта?..  (кот)

 

Між рагамі і хвастом

Ёсць “цыстэрна” з малаком. (карова)

 

Гэты “ровар з капытамі”

Б’ецца заднімі нагамі. (конь)

 

“Будзільнік” наш сядзіць на плоце.

Яго мы нават не заводзім. (певень)

 

Ёсць дах, ды падмурак, ды сцены з акном.

А разам усё называецца… (дом)

 

Сяміколерная стужка

Ў небе выгнулася дужкай. (вясёлка)

 

У небе – вата,

А ў ёй – вады багата. (хмара)

 

У люстэрку ля дарогі

Дзеці  прамачылі  ногі. (лужына)

 

Паглядзі: абапал твару

“Лапухі” растуць напару.

Не шануеш “лапухі” -

Застанешся ты глухі! (вушы)

 

У гэтай гары дзве глыбокіх пячоры.

Там моцны скразняк, але гэта – не гора.

А гора тады нам з табою бывае,

Як тыя пячоры пазатапляе!

А як жа скразняк у пячоры вярнуць?

Насоўку паднесці і чхнуць! (нос)

 

У адзін бок пазіраюць,

Разам весела міргаюць,

Засумуюць – разам плачуць.

А сябе – ў люстэрку бачаць! (вочы)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат