Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.02.2015
ВЕРШЫ пра працавітыя машыны

Алена Церашкова, вядучая курсаў “Мова Нанова Дзеткам”

м

м

м

***

“Хуткім дапамогам”

Саступай дарогу!

Бел-чырвоная машына

Прывязе бінты і шыны,

Кропельніцы і шпрыцы,

Розныя таблеткі.

Зможа доктар памагчы

І бацькам, і дзеткам!

***

Вось пад паштовай скрыняю

Стаіць машына сіняя

З касою белай рысаю –

Яе адметнай рысаю.

Лісты збірае тут і там

І ўсе адвозіць на Паштамт.

Бо добрыя навіны

Хутчэй дайсці павінны!

***

З ровам грузавік імчыць.

Што такое? Дом гарыць!

Да пажарнага гідранта

Цягне рукавы каманда,

Выраслі драбіны ў неба,

Гасіць полымя вада…

Жартаваць з агнём не трэба:

Можа здарыцца бяда.

***

Каля ўзбочыны аўто

Прыхавана за кустом.

Хуткасць мерае радар:

Хто ляціць, бы на пажар?

Стой! Парушыў? Штраф плаці!

Больш так хутка не ляці!

Зноў ляціш “без галавы”?

Варта адабраць правы!

***

Рисунок5-150x150

На будоўлі ёсць машына:

Кузаў круціцца няспынна.

Едзе і бетон мяшае.

Вось руплівіца якая!

Калі добра размяшала –

Будзе дом стаяць трывала.

А як ленавалася –

Трэсне і разваліцца.

***

Рисунок6-150x150

Стала нашая машына.

Можа, ў ёй няма бензіну?

Можа, рухавік зламаўся?

Тата моцна знерваваўся:

Хлопаў накрыўкай капота,

Злосна торкаў колы ботам…

Не хвалюйся гэтак, тата!

Выклічам эвакуатар!

***

“Інкасацыя”- машына

У брані, нібыта танк.

Забірае грошы з крамы

І адвозіць іх у банк.

Інкасатар – з аўтаматам,

ён да жартаў не аматар.

Грошы ў сейфе апынуцца,

Злодзею не дацягнуцца.

***

Рисунок8-150x150

Абарваўся дрот. Што зробіш?

І тралейбусы стаяць.

Трэба выклікаць пад’ёмнік –

Майстра над зямлёй падняць.

Мы хвалюемся, глядзім:

Як ён справіцца адзін?

Як злучыў манцёр драты –

Можам ехаць я і ты.

***

Ля кантэйнера, у скверы,

Завіхаўся смеццявоз.

“Лапай” скрыню ашчаперыў

І над кузавам патрос.

Сцепануўся, ушчыльніў –

І на сметнік пакаціў.

Выкідайце, людцы, смецце,

Заўтра ён ізноў прыедзе!

***

В

Ці бачылі вы самі

машыну ды з “вусамі”?

Машына працавітая

па вуліцы праедзе,

і вуліца адмытая

вясёлкаю засвеціць.

***

Т

Як уночы, так і ўдзень

у таксі – працоўны дзень.

На любыя адрасы

выклікаецца таксі.

І, куды ні папрасі,

Завязе цябе таксі.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат