Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.06.2015
ВЕРШ “РУКІ МЫЙ!”

Гаварыла мама зранку:

— Рукі мый перад сняданкам,

Нацягаеш бруду ў рот –

Можа забалець жывот!

 

Толькі ўсталі з-за стала –

Зноўку рукі мыць пайшла:

Як за кніжкі ды за цацкі

Бруднымі рукамі брацца?

 

Пачытала, пагуляла,

Толькі ўсё на месца склала…

— Рукі мый!- крычыць сястра,-

Бо палуднаваць пара!

 

З’ела суп, катлету, кашу.

П’ю кампот. Бабуля кажа:

— Перад сном мый рукі, дзетка,

Каб бялізну не запэцкаць!

 

А пад вечар – цёця Вера:

— Рукі мый, хадзі вячэраць!

 

Цэлы дзень я рукі мыла.

Нават скончылася мыла!

Вось і добра. Значыць, заўтра

Рукі мыць не трэба.  Праўда?

 

Алена Церашкова

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат