Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.06.2015
ВЕРШ: “МАТЫЛЬ-ЖАНІХ”

Матыль мітуслівы зваліўся са столі.

Ля шафы сустрэў ён маленькую моль.

Да молі матыль заляцаўся даўно.

І вось запрасіў ён сяброўку ў кіно,

І толькі прыселі яны на сцяне,

Сказаў:

-Дарагая! Выходзь за мяне!

— Мой мілы матыль! Спадабаўся ты мне!

Ды толькі ж умова такая ў мяне…

— Мая дарагая! Што хочаш – прасі!

— Мядзвежае футра ты мне прынясі!

Каб ведала я, што без доўгіх зацей

Ты здатны мяне пракарміць і дзяцей!

Матыль засмучоны вяртаўся дамоў:

—  Нашто мне патрэбна такая любоў?

Мядведзя здабыць не пад сілу мне, не!

Мо’ лепей да стрыбаўкі сватацца мне?

 

Алена Церашкова

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат