Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.07.2015
ВЕРШ “Дамавік”

Мы прыехалі на дачу –

Там завёўся дамавік!

У пакой залез дзіцячы,

Цацкі выкуліў ды знік!

Да паўночы ён са свечкай

Праганяўся за катом.

Зранку – вопратка за печкай

Ды талеркі пад сталом!

 

Мама, не бяры да галавы!

Гэта наш вясёлы дамавік,

Ён па хаце бегае ўначы,

Рэчы раскідае ды крычыць!

Мама, не бяры да галавы!

Ў кожнай хаце трэба дамавік.

Не бяды, што дагары ўвесь дом –

Мы не вінаватыя з катом!

 

Мама строга кажа: — Дзеці!

Дамавік ужо дастаў

Горш за Карсана, што летась

Па цукеркі прылятаў!

Так што майце на увазе

І скажыце сябруку:

Хопіць вэрхал гэты ладзіць,

Настаіцеся ў кутку!

 

Мама, не бяры да галавы!

Гэта наш вясёлы дамавік,

Ён па хаце бегае ўначы,

Рэчы раскідае ды крычыць!

Мама, не бяры да галавы!

Ў кожнай хаце трэба дамавік.

Не бяды, што дагары ўвесь дом –

Мы не вінаватыя з катом!

 

Кажа тата за сталом.

Пэўна, хутка спаліць дом!

Тут ніхто не вінаваты,

Нам не справіцца з бядой,

Дык збіраймася дахаты

І на дачу – ні нагой!

 

Тата, не бяры да галавы!

Гэта самы ціхі дамавік!

Ён па хаце бегае ўначы,

Рэчы прыбірае ды маўчыць.

Не хвалюйся, татачка, дарма,

Небяспекі, ў прынцыпе, няма!

Больш не патурбуе дамавік –

Дамавік наогул знік!

 

На паліцах кніжкі й цацкі,

ды ў кутку сумуе мяч.

Толькі ціха стала ў хатцы:

Толькі сумна, хоць ты плач!

І бацькам ужо трывожна:

Што за дзеці без гульні?

Пэўна, долей так няможна,

Павяртайся, дамавік!

Тата, не бяры да галавы,

вернецца гарэза-дамавік.

Проста не пазнаеш ты дзяцей –

Зажывем адразу весялей!

Мама, не бяры да галавы!

Ў кожнай хаце трэба дамавік.

Не бяды, што дагары ўвесь дом –

Мы не вінаватыя з катом!

 

Алена Церашкова

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат