Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.08.2015
ТЭАТР: “Як Данік і Данута ў першы клас збіраліся”  

АЛЕНА ЦЕРАШКОВА

 

Данута: - Добры дзень, рабяты!

Данік: - Прэч ганіце смутак!

Данута: - Гэта мы: двайняты Данік…

Данік: - І Данута!

Данута: - Мы – народ сур’ёзны.

Данік: - Мы – народ вясёлы!

Данута: - Заўтра – панядзелак.

Данік і Данута: - Мы ідзем у школу! (бяруць адно аднога за рукі, скачуць і паўтараюць:) Мы ідзем у школу! Мы ідзем у школу! (адпускаюць рукі, аддыхваюцца)

Данік: - А давай форму апранем!

Данута: - Давай!(разбягаюцца, вяртаюцца: ён у пінжаку, яна у сукенцы, зноўку пачынаюць скакаць)

Данута: - Хопіць, Данік! Трэба збірацца. Вось скажы: ты боты пачысціў? А партфель склаў?

Данік: - Данута-зануда! Думаеш, адна ты дарослая? Я такі самы першакласнік буду, як і ты!

Данута: - Толькі я выдатніца буду, а ты – не ведаю!

Данік: - І я таксама! І я таксама буду! Якія ў нас заўтра ўрокі?

(садзяцца адно побач з другім на падлогу, раскрываюць партфелі)

Данута (дастае дзённік): - Вось дык выдатнік, раскладу ўрокаў не ведае! Чытанка будзе!

Данік (дастае з партфеля буквар): - А я ўжо тры літары ведаю! Мне Марына паказала!

Данута (глядзіць у буквар разам з Данікам): - Ну, скажы!

Данік: - Вось гэта – А, гэта – Д, а гэта… забыўся.

Данута: - Гэта – Т! Кладзі буквар у партфель!

Данік (адкідвае буквар убок): - Паспею! Які яшчэ ўрок?

Данута: - Матэматыка!

Данік (бярэ падручнік): - А я ўсе лічбы ведаю! Глядзі: вось тры, гэта – восем, а тут – шэсць!

Данута (выхоплівае падручнік, пераварочвае): - Гэта дзевяць!

Данік (выхоплівае падручнік, пераварочвае): - А я кажу, шэсць!

Данута (ускоквае): - Дзевяць-дзевяць!

Данік (пагрозліва): - Добра! У Марыны спытаем! Які яшчэ ўрок?

Данута: - Маляванне!

Данік: - Я лепей за ўсіх намалюю! Давай фарбы!

(Данута дастае фарбы, пэндзаль, круціцца побач. Данік дастае альбом і  пачынае маляваць)

Данута: - І мне дай!

Данік (адсоўваецца): - Не дам! Ты не ўмееш!

Данута ( хоча адабраць альбом): - А я ўсё маме скажу!

Данік (цягне альбом да сябе): - Паспрабуй толькі! Лепей сама пусці! А, ты так?..

(моцна цягне альбом да сябе, Данута – да сябе. Віруюць па сцэне,топчучы нагамі фарбы, ўрэшце разрываюць альбом напалам. Спыняюцца, збянтэжаныя. Уваходзіць старэйшая сястра Марына)

Марына (строга): - Хто гэта ўсё раскідаў? А ну, гарэзнікі, ідзіце сюды!

Данік (з палёгкай): - Марына! А да чаго ж твой голас да мамчынага падобны!

Данута: - Толькі ты не строгая, а лагодная!

Данік: - І заўсёды нам дапамагаеш!

Данута: - І тату нічога не скажаш, праўда?

Данік і Данута (разам): - Ты – найлепшая ў свеце сястра!

Марына (ківае галавой): - Добра-добра! Расказвайце, што здарылася.

Данік: - Ды так… памалявалі крыху…

Данута: - Новымі фарбамі…

Данік: - Ў новым альбоме…

Данута: - А зараз ані фарбаў, ані альбома…(пачынаюць раўці, хапае Марыну за руку)

Марына (строга): - А ну, перастаньце! (больш лагодна) Добра, дапамагу вам. Вось вам новыя фарбы і альбом. Але калі вы зноў пасварыцеся…

Данік і Данута (хапаюць альбом і фарбы): — Не! Мы больш не будзем! Дзякуй табе, Марына!

Марына: — Бяжыце, збірайцеся ў школу! (дзеці збягаюць. Марына гледачам) І вы таксама!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат