05.06.2015
РЭБУСЫ: ВЫПРАЎ ПАМЫЛКУ!
- Я рыбаліў пад мастом.
На кручок патрапіў дом.
- Перарыў увесь гарод
І ў зямлю схаваўся дрот.
- З мамай мы гадуем лён.
З нашай працы будзе клён.
- У аўторак свята ў нас:
Мы ідзем у першы квас!
- Мы гуляемся ў футбол.
Я забіў у браму кол!
Алена Церашкова