Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.07.2015
ПЕСНЯ “Кропка, кропка, коска…”

Кропка, кропка, побач – коска.

Атрымаўся тварык просты.

Ручкі, ножкі, агурочак –

Чалавек, па свеце крочыць.

 

Што пабачаць тыя кропкі,

Што збудуюць тыя ручкі,

Ці далёка тыя ножкі

Завядуць яго?

Як ён жыць на свеце стане,

Прадказаці мы не ў стане:

Мы яго намалявалі,

Толькі і ўсяго!

 

Што вы, што вы, гэта важна!

Мусіць ён расці адважным,

Каб шукаць умеў дарогу,

Разлічыць разбег,

Ведаў следствы ды прычыны…

А іначай немагчыма –

Толькі гэтак з чалавечка

Будзе чалавек!

 

Праўда, ведаюць і дзеці,

Як пражыць на белым свеце,

І лягчэйшага пытання,

Пэўна, не было!

Проста добрым быць і шчырым,

Кемлівым ды справядлівым,

Годным, моцным і дасціпным –

Толькі і ўсяго!

 

Так нам проста ўсё даецца

На паперы ды на словах,

Лёгка на маршрутнай карце

Стрэлак нарабіць.

Толькі крочыць давядзецца

Праз лясы, балоты, горы…

Перш за ўсё табе, малеча,

Трэба ўмець хадзіць!

 

Кропка, кропка, побач коска…

 

 

“Точка, точка, запятая…” из кинофильма

муз. Гладков Г. / сл. Ким Ю.

Пераклад Алены Церашковай

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат