Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.07.2015
МАЛЫ ТЭАТР: “Данік, Данута і Тэлефон”

(Данік сядзіць каля тэлефона, набірае нумар. Данута побач чытае)

Данік: — Алё! Сержука паклічце. Няма? (дае адбой)

Данута (адрываецца ад книжки): - Што гэта ты, Данік, не павітаўся, не развітаўся?

Данік (паціскае плячыма): - А навошта? І так усё зразумела! (ізноў набірае нумар) Алё? А хто гэта? Алеся, Міхаська дома? Якая табе розніца, хто я? Ну, Данік гэта. Няма? А чаго галаву дурыш? (кідае слухаўку)

Данута: - Ды ты зусім не ўмееш па тэлефоне размаўляць! Трэба быць ветлівым!

Данік (амаль што злосна): - А ты сама не ўмееш!

Данута: - Умею! Умею! Вось, глядзі і вучыся!(адкладвае кнігу,бярэцца за тэлефон. Данік крыху адсоўваецца) Алё, добры дзень. Калі ласка, запрасіце да тэлефона Зосю. Гэта Данута тэлефануе. А калі я магу ператэлефанаваць? (спалохана) Калі яна прыйдзез універсітэта? Вой, здаецца, я не туды патрапіла! Прабачце, калі ласка. (вешае слухаўку, Данік кісне са смеху)

Данік (здзекліва): - Ветліва, няветліва – а вынік аднолькавы!

Данута: — А вось і не! А вось і не! У тваіх суразмоўцаў  ад размовы з табой, напэўна ж, настрой сапсаваўся! Яны цяпер увогуле будуць баяцца да тэлефона падысці!

Данік: - Чаму гэта?

Данута: - Падумаюць, што гэта зноў ты. І слухаўку браць не захочуць!

Данік: - Ды кінь ты ўжо! Я ўсё зразумеў! Буду ветлівым!

(тэлефон знянацку пачынае званіць. Дзеці ўздрыгваюць)

Данута: - Ветлівым? Тады бяры слухаўку!

Данік: - І вазьму! (рашуча бярэ слухаўку) Алё, хто гэта?..  Я першы спытаў! Бацькоў няма. А ў чым справа? Ды я, можа, больш дарослы, чым ты! (раптам палохаецца таго, што пачуў) Таццяна Васільеўна?.. (хуценька кладзе слухаўку побач з тэлефонам) Дануся, любанькая, ратуй! Гэта нашая настаўніца! А ў мяне, як на тое, ветлівыя словы ўсе з галавы павыскоквалі! Я са страху зараз такога нагавару… Пагавары ты з ёю! Прашу цябе!

Данута: - А Данутай-занудай дражніць  не будзеш?

Данік: - Ды ніколі ў жыцці! Толькі выручы!

Данута: - Добра. (бярэ слухаўку) Добры дзень, Таццяна Васільеўна! Гэта Данута. Бацькоў няма дома, але мама хутка будзе. Я перадам, што вы тэлефанавалі. Ператэлефануеце а шостай гадзіне? Калі ласка, да пабачэння.

Данік (сцірае пот са лба): - Фу, ажно спатнеў са страху. Кажаш, а шостай ператэлефануе? Тады я пабег хутчэй! А то як раскажа Таццяна Васільеўна маме пра мяне…

Данута (здзіўлена): - Куды гэта ты?

Данік (абарочваецца з края сцэны): - Да Сяржука!

Данута: - Дык яго ж дома няма!

Данік: - Сапраўды…(задумваецца) Тады да Міхася? Не, яго ж таксама няма…

Данута (смяецца): - Во як спалохаўся! Не бойся, ніхто не ператэлефануе. Гэта наша Марына была. Проста яна захацела цябе правучыць.

Данік (таксама смяецца): - Вось дык Марына! А я ж паверыў! Слухай, Данутка! Навучы мяне ветліва размаўляць! А то так сапраўды непрыемнасцяў нажывеш… Можна, я табе патэлефаную?

Данута: - Калі ласка!

(становяцца па розных баках сцэны спінай адно да аднаго, кожны падымае руку да вуха)

Данута: - Алё?

Данік (важна): - Добры дзень! Прабачце, калі ласка, ці можна паклікаць да тэлефона Дануту?

Данута: - І вам добры дзень. Нажаль, Дануты зараз няма. Што ёй перадаць?

Данік: - Перадайце, калі ласка, што званіў Данік!

Данута: - Абавязкова перадам! Вы можаце ёй ператэлефанаваць праз гадзіну!

Данік: - Вялікі дзякуй! Да пабачэння!

Данік і Данута (бягуць адно да аднаго, пачынаюць скакаць, узяўшыся за рукі): - Наўчыўся! (спыняюцца, звяртаюцца да гледачоў):

Данік: - А вы, рабяты, ветліва размаўляеце па тэлефоне? Вучыцеся!

 

Алена Церашкова

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат