Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.07.2015
КАЗКА “Сью-лайдак” (паводле скандынаўскай народнай казкі)

Жыў-быў Вялікі Сью-лайдак.

Рабіць ён не хацеў ніяк.

Касая сажань у плячох,

Ляноту здужаць ён не мог.

Адну работу Сью любіў:

На рыбу круглы год хадзіў.

А жоначка яго  Мары

Штодня рабіла ад зары.

Шчыруе ў хаце і ў адрыне,

Прадзе, гатуе, шые, мые –

Без справы не была ніколі.

Ды не ставала сіл на поле!

А Сью, лайдак ды абармот,

Не кажа носа ў свой гарод.

Вось бульба стала прарастаць

І самы час яе саджаць.

Мары да мужа сяк і так,

А ён паабяцаць мастак!

А сам – за вуду і ў кусты.

Трывала бедная Мары

І ўсё гадала, як ёй быць,

Ляноту як перахітрыць.

Раз узяла пяць медзякоў

І медны гузік ад штаноў

І малатком давай пляcкаць,

Каб стала цяжка іх пазнаць.

Так біла, што сама спатнела.

Да бляску крэйдаю нацерла

І ў полі прыкапала іх –

Шэсць невядомых “залатых”.

Пярсцёнак заручальны свой

Мары надраіла залой

І стала вечара чакаць.

З’явіўся Сью і стаў стагнаць:

На поле заўтра не пайду.

Мары пярсцёнак дастае,

Нясмела круціць на стале.

Сью цоп пярсцёнак са стала:

 

Адно дзірван, на зло гракам.

Рыдлёўкай два разы капнула,

Аж бачу: золата бліснула.

Сама бы вырыла, але

Адчула: моцы не стае.

Дый не абараню я клад,

Калі суседзі наляцяць!

 

Усю зямлю перакідаў!

Даўно бы выкапаў той клад!

 

Да мужа лашчыцца Мары.

Да часу ў рукі не даецца.

Ды мне падказвае ўжо сэрца,

Што, як капаць ты заўтра пойдзеш,

Дык не адну манету знойдзеш!

Прыкінься, быццам бульбу садзіш –

Ураз цікаўных і адвадзіш!

Узяў мяшок Вялікі Сью,

Рыдлёўку прыхапіў сваю.

На полі быў раней за ўсіх.

Капаў, казалі, за траіх.

Капаў-капаў, рыдлёўка звяк –

Блішчыць,  як золата, мядзяк.

Капаў яшчэ з гадзіну, дзынь –

А ў баразне яшчэ адзін.

Пакуль ён высадзіў мяшок,

Знямогся бедны абібок.

Аж пяць бліскучых медзякоў

І збіты гузік ад штаноў

Пазвоньваюць у гаманцы.

Чароўны ж клад не змог знайсці.

Прыйшоў дахаты Сью-лайдакэ

Што за вячэра! Ну і смак!

Як Сью дабраўся да канапы,

Дык хроп  аж двое сутак запар.

Прачнуўся – вой! Як ные цела!

Даўно спіна так не балела!

Зарокся й клады ён шукаць,

Каб толькі бульбу не саджаць.

Мары ўсміхалася крадком:

Ну, што з ім зробіш, з лайдаком!

Але, калі разумнай быць,

Ляноту можна абхітрыць.

 

 

Алена Церашкова

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат