Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.07.2015
КАЗКА “Руды ды лысы”

(паводле беларускай народнай казкі)

 

Ехаў сын у горад. Бацька хваляваўся

Навучыць наперад ён хлапца стараўся.

- Слухай, сынок, бацьку, слухай ды вучыся:

Ты рудых ды лысых моцна сцеражыся.

- А навошта, тата? – пытаецца хлопец.  -

Ўсіх не абмінеш жа, дарогі не хопіць!

- Бойся ты рудога, бо цябе падмане,

А ў лысага розум – твой побач не стане, -

Патлумачыў бацька. Хлопец пасмяяўся

Над навукай гэткай ды ў горад падаўся.

 

Ехаў ды убачыў карчму пры дарозе.

- Трэба паабедаць, — вырашыў. Заходзіць.

- Добры дзень у хату! Еду я няблізка,

Можа, наліеце мне капусты міску?

Руды карчмар выйшаў, хлопчыка вітае

Ды капусты міску поўна налівае.

Лыжка замільгала – аж спацеў хлапчына.

Ветліва гаворыць, як маці вучыла:

- Добрай ты капустай, дзядзечка, частуеш!

Па рублі за лыжку прадаваць такую!

Карчмар пасміхнуўся: “Мае грошай лішку!”

За спінай у хлопца стаў і лічыць лыжкі.

З’еў хлапец да кроплі, дно падчысціў хлебам.

- Дзядзечка, дык колькі з мяне грошай трэба?

- Па рублі за лыжку — сто адзін выходзіць,

Дый дам табе зніжку: сто рублёў – і годзе!

Як ні плакаў хлопец, колькі ні прасіўся,

Аддаў усе грошы. На воз узляпіўся,

Палічыў капейкі, пачасаў за вухам:

- Праўду кажуць людзі: бацьку трэба слухаць!

 

Нехта там на возе едзе цераз  ельнік…

Галава на сонцы блішчыць што патэльня!

Так кіруе шпарка, і зусім жа блізка!

“Мала мне рудога, патрапіўся лысы!

Дзякуй, ды не трэба ласку мне такую!

Пазбавіўся грошай – хоць каня ўратую!”-

Збочыў ён з дарогі, пугаю страляе,

Напрасткі полем  каня паганяе.

- Мусіць, гэта злодзей! Стой! – лысы гукае

І сваю  кабылу следам паганяе.

Дагнаў-такі хлопца. За каўнер хапае:

- Што паспеў ты скрасці? – строга так пытае.

- Дзядзечка, пусціце! Я не краў нічога!

Мяне абабралі да ніткі самога!

 

Распавёў па праўдзе, як згубіў ён грошы,

А лысы смяецца: — Бядзе дапаможам!

Завярнулі коні, едуць у карчомку.

А карчмар ля тушы возіцца знадворку.

Колькі за лапатку ты сваю папросіш?

Лысы з воза скочыў, даў рудому грошы,

Вынуў з-за халявы ножык даўгаваты…

І карчмар пачуўся штось ніякавата.

Ну, скідай, брат, світу. А то папсуецца.

Левую лапатку рэзаць давядзецца!

Прадаваў лапатку я, дальбог, свіную!

Па рублю за лыжку капусту прадаў ты!

Калі гэта жарты – нясі сотню, братка.

А іначай  жыва выражу лапатку!

Дзе было падзецца карчмару рудому?

Я ўжо ж ад гора не ведаў, дзе дзецца.

 Буду разумнейшы, бо цяпер я знаю:

Лысыя й рудыя розныя бываюць!

 

Алена Церашкова

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат