Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.06.2015
КАЗКА “Гаспадарлівы мяшок”

Гаспадарлівы мяшок

 (паводле беларускай народнай  казкі)

 

Так было, а, можа, не  —

Жыл мужык ў адным сяле.

Сам вясёлы ды прыгожы,

Ну, а жонка у яго ж —

Распісная прыгажуня,

Адмысловая пявуння.

У адным няладна была:

Надта ж працы не любіла.

Хата брудам зарасла –

Беглі мышы са стала.

З поля гаспадар прыходзіць

І размову з ёй заводзіць:

— Дзе ж ты, жоначка, хадзіла

Што нічога не зрабіла?

— Я б зрабіла, і рабіла,

Крыху часу не хапіла!

Заўтра ў ёй другая праўда:

— Нездаровілася надта!

Гэтак лёгка адшукаць

Сто нагод не працаваць!

Мужыку то відавочна.

Ён крыху падумаў змрочна,

Але думку прыхаваў,

Выгляду не паказаў.

“Добра, я ж табе падмажу…”

А назаўтра зранку кажа:

— Ты ж нязвыклая да працы,

Дзе ж адной-та завіхацца!

Зараз буду меркаваць,

Дзе памочніка шукаць!

 

Мех валяўся у парозе

На нямытай на падлозе:

Ці то ногі выціраць,

Ці то бруду нацягаць.

Гаспадар – на жарт мастак,

Да мяшку звярнуўся так:

— А ты ўсё ляжыш, мяшок?

Як сапраўдны абібок!

Ну, бярысь за розум, браце,

Памажы рабіць па хаце,

Каб і не казаў я болей! —

І пайшоў сабе у поле.

Ўвечары вярнуўся з працы –

А па гаспадарцы ў хаце

Няма зруху ні на волас.

Жонка з печы кажа ўголас:

— Твой мяшок — што ўдзень, што ўночы —

Працаваць зусім ня хоча.

Цэлы дзень ляжыць, брыдота!

Вось лянота дык лянота!

Анічога не рупнецца!

Дзень ляжыць, не варухнецца!

— Бачылі бяду такую!

Я з ім зараз паталкую!

Ўскінь-ка, жонка, мех на плечы.

Зараз мы яго падлечым!

 

Лейцамі па меху – хвось!

Справа, злева, зверху – скрозь!

Жонка з крыку аж зайшлася:

— До’ ужо на першы раз!

Годзе, даражэнькі, годзе!

Мусіць, выправіцца, злодзей!

— Ну, глядзі,- сказаў мужык, —

Двойчы я казаць ня звык.

Выканаеш абавязак —

Добра. Не – трымай адказ.

А ты, жоначка, яго

Бізуном, калі чаго!

 

З таго часу чыста ў хаце,

Гаспадарка ў поўным ладзе.

І пасланы на падлогу

Дыванок — абцерці ногі.

— Дзе ж мяшок мой мог падзецца?

Жонка знай ў адказ смяецца:

— Мой прыгожы дыванок

Не дурнейшы за мяшок!

 

Алена Церашкова

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат