19.02.2015
ЧЫСТАГАВОРКІ
Алена Церашкова, вядучая курсаў “Мова Нанова Дзеткам”
м
м
м
Чарапаха-чэмпіён
Хоча бегчы марафон.
Ды, каб часу не губляць,
Хоча з фінішу пачаць.
Коцік шэры ў кватэры
Са сцяны садраў шпалеры. (А.Зэкаў)
На стале – лямпа, а на столі – лямпачка.
На дыване — канапа, на канапе – Ян, споўз Ян з канапы на дыван.
Чуйныя вушкі, відушчыя вочкі, моцныя ручкі, спрытныя ножкі, цікаўны носік, вясёлы роцік, стройная спінка, падцягнуты жывоцік. (прамаўляем і паказваем)
Данута і Даніла дзясяты дзень адзначаюць дзень народзінаў.
Б’е баран у барабан, барабаншчык наш баран. (з кнігі “У свеце літар і гукаў”)