Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.05.2015
Беларускія народныя імёны

Для беларускай мовы ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю адной строга замацаванай (кананічнай) формы, як у рускай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а не толькі Юрый), а таксама адсутнасцю паралельнага ўжывання імёнаў па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Юрчыха, калі ейным таткам быў Юрка). Аднак у выніку русіфікацыі, якая адбывалася за савецкім часам, у беларускай мове народныя імёны былі выціснутыя з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі імёнаў. Нельга было ў дакументах запісаць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы (асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі) лёгка можна было запісацца Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісектрысай і Канстытуцыяй! :)

 

Паводле «Слоўніка асабовых уласных імён» Анны Усціновіч, «Крыўска-Беларускага Іменніка» Вацлава Ластоўскага, а таксама ўласных матэрыялаў выкладчыкаў.

Таксама прапануем азнаёміцца са “Слоўнікам беларускіх імёнаў” Яшкіна І.Я, у ім змешчаны і тлумачэнні па значэнню кожнага імя!

 

А

Аўдоцця – Аўдоля, Аўдзюня, Дзюня, Аўдзютка, Дзютка, Аўдося, Дося

Адам – Адась, Адзік, Адук, Адаш

Адэлаіда – Адэля, Адзька, Адэлька, Адэльця

Акім – Якім, Юктук, Юхім, Юхша

Ала – Аля, Алюня, Алюся

Алег – Алік, Лёка, Лёша, Алежка

Алена – Аленка, Альця, Гальця, Гэля, Галена

Аліна – Аля, Алінка

Аляксандр – Алесь, Ольцік, Вольцік, Вольша, Алех, Алехна

Аляксандра – Алеся, Алеська

Аляксей – Алёшка, Алесь, Алекса, Вольцік

Анастасія – Наста, Наська, Настка, Настуся, Настасся, Настачка

Анатолій – Анатоль, Толік

Ангеліна – Ангеля, Гэля

Андрэй – Андрусь, Андрык, Андрук, Андрыяш, Андрых

Анжаліка – Ліка

Анжэла — Эла

Анісім – Анісік, Аніська, Аніс

Антаніна – Антося, Анця, Антолька

Антон – Антось, Анцік, Антук, Антух

Аркадзій – Аркадзь, Аркась, Аркад, Кадзік

Арсеній – Арсень, Сеня, Арсік, Арсук, Арсім, Арсайла, Арцісь, Арцім, Арціш

Артур – Артусь, Артук

Арцём – Арцісь, Артук

Астап – Астапук, Астапка, Астах, Асташ

Афанасій – Апанас, Панас, Апанась, Панась

 

Б

Багдан – Богусь, Багдаш, Богдзя, Даня

Багуслаў – Багусь, Богцік, Багук, Богуш, Богша

Барыс – Борцік, Барук, Борка

Браніслава – Броня, Бронька, Слава

Браніслаў – Бронісь, Слава

 

В

Вадзім – Вадзік

Валерый – Валер, Валерка

Валянцін – Волесь, Валік

Ванда — Вандзя

Варвара – Варця, Варка, Варуся, Барбара, Барця, Барціся

Васіль – Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька

Вера – Верця, Верка, Вяруня, Вяруся

Вікенцій – Вінцук, Вінцусь, Вінцэнт

Віктар – Вікцік, Віктук, Віктусь

Вікторыя – Вікця, Віктуся, Вікта

Віталій Віталь

Вітаўт – Вітусь, Вітак

Віялета – Віта, Вітуся, Вітуля

Вольга – Вольця, Волька, Вальжына

Вячаслаў – Вячка, Вячык, Слава, Слаўка

 

Г

Галіна – Галя, Галька, Галінка, Галюся, Галюня

Ганна – Ганка,  Анця, Ганця, Гануся, Гануля

Гаўрыла – Гаўрусь, Гаўрык, Гаўрук, Гаўра, Габрук, Габрысь

Георгій – Юрык, Ярык, Юрка, Юрась, Юры, Юрыла, Ярыла, Юрага

Герасім – Герась, Гарасім

Генадзій Генадзь, Генік, Генусь

Глеб – Глебка, Глебік

 

Д

Давід – Додзік, Давыд, Давыдзька

Дамінік – Домка

Дамініка – Дамінічка, Даміся, Ніка

Даніла – Данусь, Дольцік, Данель, Дануль, Данук, Дануйла

Дарафей Дарук, Дарацей, Дарцісь

Дар’я Дарка, Адарка, Дарота, Адар’я

Дзмітрый – Зміцер, Змітрок, Змітра

Дзяніс — Дзяніска

 

Е

Ева – Еўця, Еўка, Яўціся

Еўдакім – Аўдось,  Аўдзік, Аўдук, Аўдот, Аўдыяш

Еўдакія – Аўдзіся, Аўдотка, Аўдося, Аўдольця

Емяльян – Амяльян,  Амелька

Елізавета – Альжбета, Альжуся

 

Ж

Жана – Анця, Ануся, Анэта

Жанета – Ануся, Жанетка

 

І

Іван – Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Якцік, Янук, Янка, Януш

Ігар – Ігарок

Ігнат – Ігнась, Ігнатка

Іосіф – Язэп, Юзік, Юзок, Еська, Юзуль

Ірэна — Рэня

Ірына – Арына, Арыша, Арышка

Ілья – Ільяш, Іллюк, Гальяш

 

К

Казімір Казік, Казюк

Карл – Карусь, Карук, Корша

Караліна Каруся, Карута

Кірыл – Кірыла, Кірык, Кірук, Кір’ян

Кандрат — Кандрась, Кандраш

Канстанцін – Кастусь, Косцік, Косць, Касташ, Канстант, Канстайла

Кузьма – Кузік, Кузмісь

Крысціна – Хрысця, Хрысціна, Крысця, Крыстуся, Крыста

Ксенія – Аксюта, Аксёна, Аксініца

Кацярына – Кася, Каця

 

Л

Ларыса – Ларуся, Ларуська

Лаўрэнцій – Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрын, Лаўрыш, Лявон

Леанід Лянько, Лёнік

Лідзія – Лідка, Лідуся, Ліда

 

М

Магдалена – Магда, Магдзя, Магдзіся

Максім – Максімка, Максюта

Маргарыта – Маргуся, Магарэта, Магарэся

Марыя – Марыля, Маруся, Марка, Мар’яна, Мара, Марця, Марыся,

Марына Марыня

Матвей – Матук, Мацісь, Матыс, Матыяш

Мірон – Мірцік, Мірук, Мірась, Міраш

Міхаіл – Міхась, Міхал, Міхалка, Міхайла

Мікіта – Міцька

Мікалай – Мікола, Міколка, Міколя

 

Н

Наталля – Наталка, Наталька, Натася, Наталя

Ніна – Нінка, Нінуся

 

П

Павел – Павал, Паўлюк, Паўка, Пашка

Пётр – Пятрусь, Петрык, Пятрук, Пятро, Пятраш

Паліна – Палінка, Полька, Польця, Палюся

Пракофій – Пракоп, Пракопка, Прокша

 

Р

Радзівон – Радзісь, Радзік, Радзька, Радзюк,

Раіса – Рая, Раечка, Раіска

Раман – Рамаш, Ромцік, Рамук, Рамась

Рэгіна – Рася, Раська, Раіна

 

С

Святлана – Святланка, Ланка

Соф’я  — Зоська, Зося, Сонька, Соня

Станіслаў – Стась, Стасік, Стасюк, Станіш

Сцяпан – Сцёпка

Сямён – Сымон, Сёмка, Сімаш

Сяргей – Сяржук

 

Т

Тамара – Тамарка, Тамуся

Таццяна – Тацянка, Тацяна, Танюся, Тата, Татка, Туся, Таша

 

У

Уладзімір –Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша, Ладзік, Уладзік, Ладысь, Уладысь, Уладамір, Ладамір, Ладша

Уладзіслаў – Уладысь, Уладук, Ладук, Ладысь, Уладыслаў, Уладзь

Улляна – Уляна, Улянка, Уля

 

Ц

Цімафей Цімук, Цімка, Цімусь

Ціхан – Цішка, Ціхон

 

Ф

Фёдар – Тодар, Ходка, Хведар, Хадась, Хадаш, Тодзік, Хвядук, Хвядос

Фёкла — Тэкля

Філіп – Піліп, Піліпка, Хвіліп

Францыск – Францішак, Пронцік, Пранцісь, Франак

 

Э

Эдуард – Эдзісь, Эдзя, Эдзюк, Эдзька

 

Ю

Юлія – Юлька, Юльця, Юляся

Юрый – Юрась, Юрок, Юрка, Юры

 

Я

Ягор – Ягорка

Ядвіга – Ядзвіся, Ядзя

Якаў – Якуб, Янцік, Яктук, Яктусь, Ян

Ян – Янка, Янук

Яўгеній Яўген, Аўгук, Аўгусь, Аўгей, Аўгіяш, Геньцік, Генісь, Генюш

Яўгенія – Югася, Геньця, Аўгуся, Аўгіння

Яфім Яўхім, Яхімка

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат