Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.11.2017
Выстава Міхася Рагалевіча “Песня жыцця”

Будзе прадстаўлена каля 80 твораў з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Беларускага саюза мастакоў, “Пріорбанк” ААТ, Сям’i мастака, прыватных збораў.

ragalevish_8

Можна адзначыць, што ў сваім жывапісе мастак урэшце стварыў напаўказачны свет, звязаны з рэальнасцю, але пазбаўлены яе хібаў і непрыемных падрабязнасцяў; свой свет-мару; увасобіў уяўленне аб тым, якім выдатным можа і павінна быць жыццё на цудоўнай зямлі. Так чыста і сур’ёзна могуць успрымаць навакольнае асяроддзе дзеці. Часта ў выявах персанажаў плоскаснасць, абагуленасць, высветленасць фарбаў выклікаюць пачуццё іх бясплотнасці, яны выглядаюць як увасабленні станаў, пачуццяў, інтэлекту, а не як зямныя істоты. І назвы часам адсылаюць да “архетыпiчных” паняццяў: пяшчоты, сям’і, шчасця, міру. Творчасць мастака ўтрымлівае рысы народнага ці інсітнага мастацтва, а таксама заходнееўрапейскіх стыляў – уплывы Сезана, Мадыльяні, Пiкаса, экспрэсіянізму, фавізму. Усё гэта было пераплаўлена ў яго свядомасці і стварыла яскрава індывідуальны, адметны і пазнавальны почырк. Але што і як бы ні выяўляў Міхась Рагалевіч, яго творы заўсёды ўтрымліваюць і выпраменьваюць моц і шчырасць пачуццяў. Таму нават падобныя вобразы і сюжэты заўсёды гучаць нанова.

Міхаіл Вікенцьевіч Рагалевіч нарадзіўся 29 верасня 1932 года ў пасёлку Глінішчы Уздзенскага раёна Мінскай вобласцi. Рана страціў бацькоў, якія былі рэпрэсіраваныя ў 1930-я гг. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1964 г. Вучыўся ў Н.І. Галоўчанкі, М.Я. Лісоўскага, А.В. Луцэвіча. Удзельнічаў у выставах з 1966 г. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1978 г. Быў мастаком-афарміцелем у Iнстытуце фiзікi Акадэмii навук БССР. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Уздзенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, калекцыі “Пріорбанк” ААТ, прыватных зборах.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат