Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.01.2017
Вялікі вясновы канцэрт гурта “Крама”

Рэстаран-пiваварня “Друзья”

(Мінск, вул. Кульман, 40)
Кошт: ад 20р. да 30р.
Тэлефон: +375293965858, +375173965858;

Крама-2-420x595 (1)

«Крама» выступіць з праграмай юбілейнага канцэрту 26 сакавіка

У далейшым гурт плануе праводзіць «вясновыя канцэрты» штогод і зрабіць гэта добрай традыцыяй.

Гурт «Крама» дасць вялікі “вясновы канцэрт” у бровары «Друзья» 26 сакавіка. Са слоў лідэра гурта Ігара Варашкевіча, гэта першы канцэрт у такім фармаце, але гурт плануе і ў далейшым збіраць сяброў і прыхільнікаў творчасці ранняй вясной.

Тым жа аматарам сапраўднага класічнага року і якаснай беларускай музыкі, хто па нейкіх прычынах не змог павіншаваць «Краму» з 25-годдзем у prime-hall, ёсць магчымасць праслухаць юбілейную праграму 26 сакавіка.

Варашкевіч распавёў, што юбілейны канцэрт у prime-hall планавалася здымаць на відэа. Але падчас канцэрту здарылася катастрофа – завіс лічбавы гукавы пульт, і гук быў запісаны з бракам.

«Сутнасць не ў тым, хто быў вінаваты ў той сітуацыі, а тым, што ўжо нічога не паробіш. Было шмат ідэй, да прыклад, запісаць гук для відэа ў студыі. Мы ад яе адмовіліся, таму што гэта будзе не сумленна. Таксама была ідэя перайграць гэты ж канцэрт у пустым prime-hall, але, вядома, энэргетыка будзе зусім не тая, і мы таксама ад гэтага адмовіліся», – распавёў Ігар Варашкевіч.

Перабраўшы мноства ідэй, група вырашыў паўтарыць юбілейную праграму на вясновым канцэрце, у надзеі, што на гэты раз з гукам будзе ўсё добра. Атрыманы гук будзе змантаваны з відэа, знятым у лістападзе 2016-га.

«Канцэрты бываюць розныя, але гэта быў адзін з тых рэдкіх канцэртаў, калі ты проста купаешся ў гуку, выходзіш – і з першай песні ў цябе кантакт з залай, а свята доўжыцца дзве гадзіны. Таму губляць яго нельга, і мы вырашылі пайсці на такі кампраміс. Усё будзе па-сумленнаму. Проста гук будзе з іншай пляцоўкі», – падзяліўся Варашкевіч.

Адзінае адрозненне – на вясновым канцэрце не будзе запрошаных гасцей для выступлення з “Крамай” на адной сцэне, як гэта было ў Prime-hall.

«Гэта фізічна не магчыма. Мы, уласна кажучы, і ўвесь канцэрт не зможам паўтарыць, таму што ёсць песні, сыграныя ад пачатку і да канца, як на плытцы, пад метраном, а ёсць песні, якія маюць свой канцэртны варыянт: «Гэй, налівай», напрыклад, «Што дапаможа нам», дзе з залай ёсць пэўныя пераклічкі, там, дзе мы спяваем разам. На кожным канцэрце гэта адбываецца па-рознаму, і паўтарыць гэта немагчыма, тут законы матэматыкі не дзейнічаюць»,– падзяліўся лідар «Крамы».

Калектыў спадзяецца, што дзякуючы «вясноваму канцэрту» ўдасца выратаваць хаця б 70 % ад юбілейнага.

Варашкевіч таксама адзначыў, што, магчыма, з цягам часу ў вясновых канцэртаў складзецца свая ўласная тэматыка.

ЗАГ: Варашкевіч: беларускаму музыканту лепш спяваць на роднай мове

Не так даўно гурт «Крама» адзначыў сваё 25-годдзе, але, не гледзячы на ўзрост, папулярнасць калектыву нарастае. У гурта папаўняецца армія прыхільнікаў, сярод якіх і аматары традыцыйнага рок-н-ролу, і знатакі беларускай мовы, ды і проста тыя, то прывык слухаць якасную музыку. Напярэдадні «Вялікага вясновага канцэрту» мы сустрэліся з лідэрам «Крамы» Ігарам Варашкевічам і пагутарылі на агульнафіласоўскія тэмы – пра беларускую музыку, сучасную моладзь і пра шкоду і карысць інтэрнэту.

Плюсы і мінусы інтэрнэту

Інтэрнэт ужо даўно трывала ўвайшоў у жыццё кожнага чалавека, безумоўна, палегчыўшы яго жыццё. Аднак у адкрытым доступе практычна да ўсяго ёсць не толькі плюсы. Так, напрыклад, моладзь амаль увесь свой вольны час праводзіць у сацсетках, менш часу надае кнігам або нават паходаў у кіно. Лідэр “Крамы” ставіцца да гэтага лагодна.

“Заўжды ў нейкіх прагрэсіўных рэчах, безумоўна, ёсць выдаткі і кожнае пакаленне, у тым ліку і я, напрыклад, наракае на тое, што, маўляў, вось мы былі такія, а моладзь вось яна не такая. Але так не бывае, што раней жылі добрыя людзі, а потым сталі жыць дрэнныя. Людзі ў прынцыпе не мяняюцца асабліва, як выгляд, які існуе на Зямлі, з усімі сваімі станоўчымі і адмоўнымі бакамі”, – лічыць Варашкевіч.

ЦЫТАТА: Калі мне нешта не падабаецца, я сам сабе кажу: “Ігар, Уладзіміравіч, узгадайце, колькі вам гадоў і, калі ласка, памятайце, што вы былі такім жа ў іх узросце”.

Галоўны мінус інтэрнэту музыка бачыць у тым, што ён замяніў людзям простыя чалавечыя стасункі, нават званкі па тэлефоне. «Таму што тут не трэба плаціць грошы, а проста –тык-тык-тык – увечары ты каму-небудзь паставіў лайк, каму-небудзь нешта напісаў, усміхнуўся ну і ўсё».

«Нават у маёй кампаніі бывае такое, што людзі сядзяць, размаўляюць, а потым глядзіш – і ўсе ўжо з тэлефонамі ў руках. Пасядзелі-пасядзелі, надакучыла – і ўжо кожны там калупаецца Я кажу, маўляў, пачакайце, давайце па-нармальнаму пагутарым!».

Асноўная рыса беларускіх музыкаў – занудства

З лідэрам «Крамы» закранулі і пытанне аб стане беларускага року на сапраўдны момант. Варашкевіч лічыць, што беларуская музыка… адрозніваецца занудствам, і ў 80% выпадкаў ужо па першых акордах па радыё, можна вызначыць, што гэта менавіта беларуская каманда.

«Маркоцце чуваць і па гуку, і па тэматыцы тэкстаў. Я ж не магу параіць ці папрасіць, маўляў, хлопцы, хацелася б, каб вы больш рамантычныя песні спявалі. Гэта альбо ёсць, альбо яго няма. На вялікі жаль», – канстатуе лідэр «Крамы».

Варашкевіч распавёў, як аднойчы вырашыў праслухаць новы альбом сімпатычнай яму каманды, але так і не здолеў зрабіць гэтага да канца, бо слухаць надакучыла ўжо недзе на шостай песне. «Я ехаў у машыне з таварышам, і мы нават праехалі наш паварот. Я потым сказаў, што гэта адбылося, таму што мы слухалі гэты гурт – ён нас усыпіў».

ЦЫТАТА: «Я разумею, што ў параўнанні, напрыклад, з Beatles, наша музыка таксама, напэўна, занудная. Але у песнях «Крамы» хаця бы ёсць і жыццё, і смерць, і каханне, і п’янства».

Музыка патлумачыў, што тэрмін «занудства» ўжывае адносна і тэкстаў, і музыкі. У плане музыкі – гэта прага беларускіх музыкаў да адных і тых жа ладоў і акордаў, пад якія пішуцца тэксты як пра каханне, так і пра смерць. «Але не будзеш жа спяваць пра смерць у мажоры. Вядома, можна пасмяяцца… Але ўсё ж такі… Песня пра смерць павінна некалькі адрознівацца ад песні пра каханне або пра здраду».

«Адна і тая ж пастаянная «далбежка» – як слоўная, так і музычная. Гэта тычыцца і вельмі вядомых нашых музыкаў. Я часам сам хачу паслухаць чый-небудзь новы альбом, але да канца гэта зрабіць не заўжды атрымліваецца», – распавёў ігар Варашкевіч.

Лідэр «Крамы» адзначыў, што галоўнае для музыканта – гэта пастаянна займацца. І думаць больш пра творчасць, чым пра папулярнасць або грошы.

«Вядома, грашовае пытанне таксама важнае, але ёсць такія музыкі, якія ўсё пралічваюць. У іх нават нешта і атрымліваецца, але гэта выглядае не натуральна. Я ж люблю, каб у творчасці была жыццё, а не папярэдне разлічаная схема. У музыцы па схеме не будзе сапраўднай энергіі», – лічыць музыка.

Асаблівасці Re1ikt і Tonqixod і трыумф NAVIband

Але не ўсё так дрэнна з беларускай музыкай, як здаецца на першы погляд. Варашкевіч лічыць, што ў нас у Беларусі ёсць вельмі годныя каманды еўрапейскага ўзроўню. У прыватнасці, музыка адзначае творчасць Re1ikt і Tonqixod.

«Ёсць як мінімум дзве групы, якія мне вельмі падабаюцца. Гэта Re1ikt і Tonqixod. Хто з іх больш – не важна. Яны вельмі розныя. Калі Re1ikt мне проста падабаюцца, то Tonqixod, толькі пабачыўшы выступ адной песні з тэтра на youtube, я быў шакаваны. Гэта тое, што называецца «Ваў!» – распавёў Варашкевіч.

І дадаў, што, не гледзячы на тое, што ў Tonqixod музыка досыць складаная для ўспрымання, тым не менш, гэта адзін з тых гуртоў, чый альбом ён змог даслухаць да канца.

Музыка адзначыў і поспехі гурта NAVIband ў сувязі з паездкай на «Еўрабачанне», пажадаў ім добрага выступу і падкрэсліў, што ўсякага роду агідныя каментары ў сацсетках з нагоды іх перамогі ў нацыянальным адборы абсалютна недарэчныя.

ЦЫТАТА «Я ніколі не цікавіўся гэтым конкурсам, таму што граю зусім іншую музыку, але ў дадзеным выпадку я, магчыма, нават пагляджу «Еўрабачанне» і буду хварэць за нашых. Вельмі спадзяюся, што калі яны не перамогуць, то, ва ўсякім выпадку, годна выступяць».

Музыка адзначыў, што яму вельмі не хацелася б у выпадку няўдалага ўдзелу ў конкурсе на NaviBand паліліся цэбары бруду, як гэта неаднаразова здаралася з папярэднімі ўдзельнікамі гэтага конкурсу. «Яны вельмі пазітыўныя, я спадзяюся, што яны як раз гэтым і возьмуць. Яны закаханы ў жыццё, на іх прыемна глядзець, іх прыемна слухаць. Гэта вельмі важна».

Заключэнне, ці пра мову і рок-н-рол

Варашкевіч лічыць, што ў музыцы павінна прысутнічаць ідэя, павінна быць нешта сваё, вядомае і не падробленае, а не ярка выяўленая арыентацыя на даўно вядомыя гурты і ўжо тым больш не відавочнае іх капіраванне.

ЦЫТАТА «Беларускаму музыканту лепш спяваць на сваёй роднай мове. Але я не магу даваць ніякіх саветаў. Раз тут дэмакратыя, то хай кожны выбірае тое, што ён хоча. Хочаш – па-ангельску, хочаш – па-руску, па-беларуску альбо на некалькіх мовах».

Але тут жа дадае, што для таго, каб спяваць на англійскай мове, трэба умець на ёй думаць. Бо песні выконваюцца на сцэне толькі свядома, інакш артыст проста не зможа перадаць настрой, а калі і зможа, то яму мала хто паверыць, ва ўсялякім выпадку, гэта павінна выглядаць.

Музыка са шкадаваннем адзначае, што эпоха рок-н-ролу сыходзіць. Жыццё мяняецца, а разам з ім змяняецца і музыка.

«У 80-х Грабеншчыкоў казаў, што «рок-н-рол мёртвы, а я яшчэ не», і паспяшаўся. Не магу сказаць, што ён памёр менавіта цяпер, проста кудысьці трансфармаваўся. У нашай краіне гэта адбываецца па-свойму, а ў Амерыцы кантры-музыка, разам з r&b і іншай «папсой», працягвае збіраць мільённую аўдыторыю, ну а ў Еўропе ідзе большы ўхіл на рамантызм, можа таму мы падаемся ім такімі брутальнымі».

Аўтар Юлія Хвошч

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат