Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.11.2018
«СВАЁ КІНО: Любім і глядзім» «Перазімаваць»

28 лістапада а 19.00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у межах пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО: Любім іглядзім» прапануем паглядзець фільм рэжысёркі Евы-Кацярыны Махавай:«Перазімаваць» (2017), удзельніцы нацыянальнага конкурсу Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” 2018г. З грамадзянскага ўчынку аўтара распачалося выступленне супраць цэнзуры на Нацыянальным конкурсе.

rf

Глядзім і абмяркоўваем сучаснае беларускае кіно.
Трэйлер фільма:

PumUKCZmXERTPA1LglIvqaLNp2_C_SN7HoLAtFl1NvLWE
«Перазімаваць»
Беларусь, 2017г.
Хранаметраж: 95 хв.
Узроставая катэгорыя: 6+
Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. Адзінокія старыя жыхары выязджаюць на зіму
ў дом сезоннага пражывання. У кожнага свой уклад і жыццёвы досвед. Зімаваць трэба
разам. Ідуць дні з хваробамі, праглядам тэлеперадач, размовамі, успамінамі. У сярэдзіне
зімы з’яўляецца новы жыхар і атмасфера ў доме мяняецца.
Ева-Кацярына Махава
– сцэнарыстка і рэжысёрка дакументальных фільмаў. Выпускніца Беларускай
дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Працавала на студыі дакументальнага кіно
“Летапіс” і студыі “Імя святога Іаана Воіна”. Удзельніца і лаурэат міжнародных
кінафестываляў. З 2007 года здымае дакументальныя фільмы.
Выбраная фільмаграфія:
1. “Коліш”, 2008г.,
2. “Званар”, 2011г.,
3. “Напярэдадні”, 2013г.,
4. “Няхай жыве мальнікі прынц”, 2016г.,
5. “Перазівамаваць”, 2017г.
Што такое «СВАЁ КІНО»?
«СВАЁ КІНО» — гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары знаёмяцца з гледачамі,
а гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Праект пакажа вам “50 адценняў жыцця”, такую
Беларусь вы яшчэ ня ведаеце, вас чакае кіно нетрывіальнае, якаснае і сваеасаблівае.
Паказы праекта «СВАЁ КІНО» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў сучасным
камфартабельным кінатэатры.
Хто арганізатары?
Арткінатэатр, Цэнтр сучаснай культуры “Бягучы Чарапаха”/Running Turtle , СВАЁ КIНО:
Любiм i глядзiм, Наталля Бружнік , Леонід Каліценя
Квіткі: ад 6 BYN на www.bycard.by
Старонкі ў сац.сетках:
Праект «СВАЕ КІНО»

https://www.facebook.com/gliadzimsvaekino/?fref=nf

За дадатковай інфармацыяй звяртацца:
Наталля Бружнік (цэнтр «Бягучы чарапаха») (029) 1422520.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат