Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.05.2017
«Народны Альбом» у «Шаблі»

Хутар «Шаблі»

(Мінск, Валожынскі раён, Мінская вобласць)
Кошт: 30 рублёў
Тэлефон: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596;

facebook_all-800x294

Пасля аншлагу ў Мінску культавы «Народны Альбом» завітае на хутар «Шаблі» ў Валожынскі раён. Оўпен-эйр «Вольнае Паветра» гэтым разам складаецца з дзвюх музычных частак!

15 ліпеня атмасферу «Вольнага Паветра» будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл «Народны Альбом» з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Будуць і сюрпрызы.

Фестываль прысвячаецца светлай памяці Ганны Вольскай.

– Наш традыцыйны фестываль новага этна «Вольнае Паветра» пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне «Народнага Альбома» ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля? Гэты музычны праект  – частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае нам пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне «Вольнаму Паветру».  Падрабязнасці з’явяцца неўзабаве, – распавядаюць арганізатары фестываля.

«Вольнае Паветра» пачнецца 15 ліпеня а 18-й гадзіне. Па традыцыі на хутар «Шаблі» можна прыехаць у пятніцу ў намётавае мястэчка ды вабіць час на прыгорках Малога Запруддзя. Дзеці да 12 год – бясплатна. Можна браць і сабак, аднак з ланцужком і напыснікам.

Паспець набыць квіткі па 30 рублёў яшчэ можна ў Тэатральнай касе на Калініна, 5. Электронныя квіткі даступныя ў любой кропцы Беларусі праз сайт ticketpro.by.

Тэлефон інфалініі: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596

Самыя апошнія навіны пра падрыхтоўку да фестываля будуць публікавацца на сайце shabli.by і ў сацыяльных сетках.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат