Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.11.2017
MOVA MOVIE «OSCAR SHORTS-17 НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ»

З 30 лістапада по 15 снежня ў Кіназале Палаца Рэспублікі

Шоў-прэм’ера 30 лістапада ў 20:00 (кінасеанс – 21:00)

rczccth_e2c

Упершыню за ўсю гісторыю Амерыканскай кінаакадэміі і беларускага кінематографа адразу 5 фільмаў-намінантаў на Прымію “OSCAR-2017” можна будзе ўбачыць на роднай беларускай мове!

Калекцыя кароткаметражнага кіно “OSCAR SHORTS-2017” як і заўсёды здзіўляе сваёй асабістасцю, вострым сюжэтам і неверагоднай прыгажосцю.

У рамках новага праэкту «MOVA MOVIE» 5 караткаметражных карцін-намінантаў на прэмію OSCAR-2017 будуць перакладзены  на беларускую мову і агучаны зоркамі беларускай эстрады, музыкамі, тэле і радыё вядучымі, дызайнерамі і вядомымі інтэрнэт-блогерамі.

У пераагучванні калекцыі «OSCAR SHORTS-17» прынялі ўдзел: Андрэй Бонд, Арцём Рыбакін, Вольга Сацюк, Аляксандр Серыкаў, DJ SELEBRIUM, Іван Вабішчэвіч (“Дядя Ваня”), Вольга Рыжакава, Юрый Вашчук (“ТЕО”), Руся SHUMA, Вольга Венская,  Аляксей Жыгалковіч, Берта і інш.

Афіцыйная цэрэмонія адкрыцця  праэкту пройдзе ў фармаце стылізаванай Шоў-прэм’еры з удзелам спецыяльных гасцей – музыкальнага гурта SHUMA, гурта PAWA,  паказа моды ад дызайнера Анастасіі Фальковіч (Нацыянальная Школа Прыгажосці) і інш.. Шоў-прэм’ера адбудзецца 30 лістапада ў 20:00, пачатак кінасеанса ў 21:00.

 Паказы кінакалекцыі праэкту «MOVA MOVIE: OSCAR SHORTS-17 на беларускай мове» прайдуць ў Кіназале Палаца Рэспублікі з 30 лістапада па 15 снежня.

Дэвізам праэкта «MOVA MOVIE» з’яўляецца слоган – “Глядзім на роднай!”. А асноўная мэта праэкту – падарыць людзям магчымасць глядзець сусветнае кіно на беларускай мове. Асабістасць даннага праэкту заключаецца ў тым, што ён стаў новым вопытам для ўсіх удзельнікаў (амаль ніхто з  артыстаў, прымаючых удзел у пераагучванні, не маў такой магчымасці раней).

Увесь праэкт «MOVA MOVIE» трымаецца толькі на  агульнай ідэе удзельнікаў. Са слоў арганізатараў – “Ніхто з прымаючых удзел у рэалізацыі праэкта не ставіць перад сабой мэты зарабіць на гледачах. Наш праэкт не мае ніякіх кампаній-спонсараў, якіх мы павінны рэкламаваць, не мае ніякага адміністрацыйнага ўплыву. Усё робіцца толькі з адной мэтай – даць гледачам, якія жадаюць глядзець кіно на беларускай мове, гэтую асаблівую магчымасць.”.

Першай карцінай для перакладу на нашу родную мову не выпадкова была абрана калекцыя «OSCAR SHORTS-17», бо менавіта Оскараўскія кінастужкі заўсёды маюць высокую мастацкую каштоўнасць, адрозніваюцца сваёй прыгажосцю ды асаблівай эмацыйнасцю. Оскараўскія фільмы заўсёды падымаюць востра-сацыяльныя, актуальныя на сусветным узроўне і, часам, пікантныя тэмы. Тэмы “не для ўсіх”. Тэмы і сюжэты для тых, хто гатовы да іх успрымання. Як і сама беларуская мова,  хоць і з’яўляецца дужа прыгожай і вядомай кожнаму беларусу, але сягодня, на вялікі жаль, з’яўляецца мовай “не для ўсіх”, толькі для тых, хто ўжо гатовы да яе прыгажосці і глыбокага сэнсу яе выкарыстання.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат