Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.11.2016
Героі году 2016

На 13-годдзі парталу Tuzin.fm назавуць «Герояў году»

12 снежня ў мінскім клюбе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годдзе і ўручыць прэмію «Героі году» за 2016-ты.

12-12-2016_big

heroi_2016

Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях – «Адкрыццё» і «Героі». На званне «Адкрыццё году» сёлета прэтэндуе дзевяць намінантаў – гэта гурты Ferris Wheel, Intelligency,The Superbullz, Barrokka, SnopSnou, Sakramant, спевакі Рэй, Ільля Фаляжынскі ды бітмэйкер Tony Fadd.

«Пры выбары намінантаў мы ўлічвалі як актуальнасць ды арыгінальнасць творчасці, так і актыўнасць выканаўцы, якая выяўляецца ў аўдыё- і відэарэлізах, актыўнасці ў сацсетках, прарыўных канцэртах на Радзіме ды за мяжой», – тлумачыць кіраўнік партала Tuzin.fm Сяргей Будкін.

У намінацыі «Героі году» cёлета восем прэтэндэнтаў. Гэта Irdorath, Brutto, «Стары Ольса», Re1ikt, Cяргей Доўгушаў і Vuraj, Лявон Вольскі, Shuma, Dzieciuki.

Пераможцы будуць названыя на 13-годдзі парталу Tuzin.fm, якое пройдзе ў клубе «Грай» 12 снежня. На канцэрце ў гэты дзень сыграюць некаторыя з намінантаў – Intelligency, SnopSnou, Vuraj. Арганізатары папярэджваюць, што ў гэты вечар магчымыя сюрпрызы.

Трэк-ліст намінантаў на «Адкрыццё году» – https://soundcloud.com/tuzinhitou/sets/heroes-adkryccio-2016

Трэк-ліст намінантаў на «Герояў году» – https://soundcloud.com/tuzinhitou/sets/heroes-2016

12.12.2016. 19:00. Кафэ-клуб «Грай» (вул.Інтэрнацыянальная, 33). Прэмія «Героі году-2016». Пры ўдзеле  Intelligency, SnopSnou, Vuraj.  Уваход —  12 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень). Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93. Квіткі на SMSbilet.by i Bezkasira.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат