Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.04.2016
Як атрымаць правы кіроўцы па-беларуску?

Піша Юрась Адамовіч.

Як кажуць, пакуль не сутыкнешся з гэтым — да той пары і не даведаешся! Але цяпер гэта, насамрэч, вельмі проста. Трэба толькі папрасіць.

Пасьля таго, як вы здалі тэарытычны і практычны экзамен, галоўнае не губляць кантроль над сабой. Бо, зразумела, экзамен здадзены, ляціш як на крылах у ДАІ, каб хутчэй аддаць паперы, і атрымаць афіцыйнае пасведчанне кіроўцы.

Аддаеш паперы — і чакаеш, і вось табе дадуць як заўсёды. Але калі, падаючы паперы ў вакенца, паведамляеш, што хочаш пасведчанне па-беларуску, тады яны на паперах робяць нататку, і мусіць яшчэ просяць падцьвердзіць сваё жаданне подпісам. А далей як заўсёды.

Дарэчы, я пасведчанне атрымліваў у Маладэчне, і супрацоўнікі ДАІ размаўлялі са мной на цудоўнай беларускай мове. Дзіўна, што самі супрацоўнікі не прапаноўваюць выбар мовы. Урэшце адзін шлях — гэта прасіць, бо перакладванне адказнасці на супрацоўнікаў не дапамога, і гэтым справе не дапаможаш. Бо, як кажуць, беларусам ніколі не было лёгка. Таму прасіце і атрымаеце!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат