Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.05.2015
Як атрымаць правы і банкаўскую картку па-беларуску?

Піша наша чытачка Марыя Чарняўская.

Добры дзень!

Я хачу распавесці, як я атрымала беларускія правы і картку Белкарт абсалютна без аніякіх цяжкасцяў і дадатковых намаганняў.

На мой погляд, атрыманне ці запаўненне дакументаў па-беларуску — гэта нармальная з’ява ў Беларусі, таму я ніколі не хачу рабіць з гэтага нейкай феерыі.

Вадзіцельскае пасведчанне я атрымала ў ліпені гэтага года ў Менску. Абсалютна без праблем і дадатковых папер. Проста пасля таго, як я нарэшце (з пятага разу :)) здала горад, я выказала сваё жаданне інспектару (калі хто не ведае, то ў нас на пасведчанні імя пішацца на выбар — на беларускай ці на рускай мове). Ён зрабіў на маіх дакументах адпаведную пазнаку. І праз вызначаны тэрмін я атрымала пасведчанне і талон, запоўненыя па-беларуску.

Картку я атрымлівала ў Беларусбанку. Бланкі былі на рускай мове. У адным месцы значылася, што імя трэба напісаць па-руску. Ва ўсіх астатніх палях я пісала па-беларуску. Можна было, канешне, папрасіць беларускія бланкі адразу. Але я проста забылася пра гэта, якія бланкі далі, такія далі. Культа з беларускай мовы я не раблю. Я проста на ёй размаўляю. На наступны дзень мне патэлефанавалі, каб удакладніць, ці на беларускай мове пісаць маё імя на картцы. Я сказала, што на беларускай. Пры атрыманні карткі мне толькі выдалі дамову на беларускай. Дадатковых папер запаўняць на прыйшлося. За спагадлівасць і прафесіяналізм у працы я напісала ўдзячны водгук у банку і атрымала адказ на яго на беларускай мове.

Паперы на працы, хоць яны на рускамоўных бланках, я стараюся запаўняць па-беларуску. А вось індывідуальны план на беларускамоўным бланку вымушана запаўняць па-руску. Спачатку мяне гэта раздражняла. А цяпер проста смешна. Але ж у нас дзве дзяржаўныя мовы :) Няхай жывуць мірна.

Так што, на маю думку, трэба праявіць цярпліваць і не рабіць з атрымання беларускамоўных дакументаў культу, шоў. Трэба, каб гэта проста было звычайнай справай, і тады нічога складанага не будзе.

Поспехаў!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат