Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.06.2016
Акадэмія навук: у пашпарце можна пісаць “Зміцер”, па-руску — “Змитер”

Кожны Зміцер, які не хоча быць Дзмітрыем, мусіць узброіцца гэтым дакументам — і наперад да пашпартыстаў!

zmicier1

Такі скан даслаў нам чытач Зміцер Назараў (Берасце) з каментаром:
“Неяк пры замене пашпарта я папрасіў, каб маё імя па-беларуску было запісана як Зміцер, а не Дзмітрый. На што пачуў сціснуты сьмех і фразу — “Няма такога імя! Ты што! Першы раз такую “чуш” чую”. Я прынес адпаведны слоўнік імёнаў. Тут пачаўся тупняк. Падумаўшы, проста сказалі, што нельга. Я патэліў у Мінск самаму галоўнаму начальніку і даведаўся, што ў Беларусі вельмі даўно разпрацавана транслітарацыя (адсюль каравыя транскрыпты лацінкай) і Зміцер туды не ўпісваецца ну проста ніяк..ламае ўсю шматгадовую саўковую сістэму. Яе складалі ў Акадэміі навук Беларусі. Звяртайцеся туды. Я і звярнуўся) Каму цікава — пачытайце адказ) Знайшоў выпадкова ў старых паперках”.

У сваю чаргу, “Мова Нанова” абяцае падарунак кожнаму чалавеку, які дашле скан/фота свайго пашпарта з сапраўднай, беларускай формай імя — Зміцер, Юрась, Міхась, Кастусь да іншыя дзецюкі! А таксама, натуральна, лістуйце да нас, шаноўныя “пашпартныя” Касі, Вальжыны, Насты, Хрысці ды іншыя паненкі!

Кожнаму, хто дашле такую выяву — у падарунак кніга “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”!

Дасылайце на movananova.by@gmail.com

ps хто возьме і памяняе пашпарт адмыслова — атрымае мех падарункаў ад “Мовы Нанова”!

Дасланыя сканы

1. Даслаў Зміцер Юркевіч:
Добры дзень!
Дасылаю скан пашпарта. “Лягенда”, пры дапамозе якой без асаблівых пытанняў дабіўся замены — бяру за ўласнае імя свой творчы псеўданім. Прадаставіў артыкулы пра сваю дзейнасць, а таксама свае, якія былі падпісаныя “Змітром”.
З павагай,
Зьміцер Юркевіч,
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
zm909

2. Даслала Таццяна Гацура-Яворская:

kastus alhierd

 

3. Даслаў Зміцер Крымоўскі

Бацькі мяне назвалі Дзімай, а Змітром я ўжо стаўся свядома, як прыйшоў да беларушчыны. Колькі гадоў новае імя фігуравала ў якасьці псеўданіма, у коле сяброў і новых знаёмых. Прыйшла чарга мяняць пашпарт і пад гэтую нагоду я вырашыў замяніць і напісанне імя. Але наіўна меркаваў, што асноўная інфармацыя пашпарту знаходзіцца на апошняй старонцы з фатаграфіяй, і што я не мяняю імя, а толькі хачу яго запісаць у народнай форме. Таму, маўляў, до будзе ўпісаць “Zmicier” у бланк пры падачы дакументаў. У якасці жалезнага аргумента ўзяў паперку пра народную форму імя ў Акадэміі Навук за подпісам А.Лукашанца. Вядома, паперка гэтая не дапамагла і афёра не выйшла. Але казус у тым, што пашпарт урэшце выдалі з падвойным напісаннем: на перадапошняй старонцы было — Дзмітрый, а на апошняй Zmicier. Напраўду, два імя, дзве душы… Чыста Гарэцкі. Дарэчы, як патлумачылі пашпартысты, апошняя старонка пашпарту патрэбна на выезд за мяжу. Такім чынам, у Вільні, Амстэрдаме ці Варшаве я быў бы Змітром (адпаведна трэба было і запаўняць дакументы на візу), а на сваёй радзіме — Дзіма. Гадоў сем яшчэ хадзіў з такім пашпартам пакуль урэшце рэшт не вырашыў давесці справу да канца. К гэтаму часу я ўжо быў абазнаны, што патрабуецца. Трэба найперш зразумець, што адрозненне ў напісанні імя хоць у адной літары — юрыдычна іншае імя. І на тое, каб пацвердзіць, што вы гэта вы і, каб не было розначытанняў у дакументах, гэта належыць юрыдычна правільна аформіць.Таму, калі хто мае жаданне мець у дакументах імя ў народнай форме трэба рабіць гэта праз ЗАГС. Падаюцца: 1.пашпарт 2.заява 3.дакументы, якія пацвярджаюць матывацыю 4.фатаграфіі 2 шт. 5.квітанцыя аб аплаце пошліны 1 базавая велічыня (да 18 гадоў бясплатна). Трэба ўлічваць, што дакументы і кансультацыі ў ЗАГСе прымаюцца не кожны дзень і лепш загаддзя даведацца пра гэта па тэлефоне. Дарэчы, ЗАГС не прымае рашэння аб змене імя, а перадае ўсе вашыя дакументы ва ўпраўленне юстыцыі адпаведнага аблвыканкаму. Тэрмін разгляду дакументаў — месяц. Падаваць дакументы можна колькі заўгодна разоў, галоўнае абгрунтаваць свой учынак. У маім выпадку я прыклаў вышэйназваную даведку АН аб народнай форме імя; спаслаўся, што майго прадзеда звалі Змітрок (і ў гонар яго хачу перайменаваць сваё); што ўжо звыш 10 гадоў усюдна карыстаю імя “Зміцер” і шмат людзей мяне ведае толькі пад гэтым імя; спаслаўся на Змітра Жылуновіча, Змітрака Бядулю і інш.; прыклаў копіі артыкулаў падпісаных “Змітром”; копіі старонак слоўнікаў асабовых імён і пэўна самае галоўнае спаслаўся на закон: Постановление Совета Министpов Респyблики Белаpyсь 14.12.2005 N 1454 Положение о порядке регистрации актов гражданского состояния и выдачи документов и (или) справок отделами записи актов гражданского состояния местных исполнительных и распорядительных органов. Глава 8 Регистрация перемены имени “62. Пеpемена фамилии, собственного имени, отчества пpоизводится лишь в тех слyчаях, когда для этого имеются yважительные пpичины …желание носить фамилию, собственное имя, отчество, соответствyющие избpанной национальности…”. Такім чынам, жаданне беларуса мець нацыянальную форму імя ахоўваецца законам і гэта можа зрабіць кожны (таму ў гэтым няма ніякага змагарства і дзяржава ніяк не можа чыніць тут перашкоды). Іншая справа, што на гэта трэба выдаткаваць час і грошы. А нат маючы станоўчы адказ і новае пасведчанне аб нараджэнні, то прыйдзецца замяніць яшчэ і пашпарт (зноў фатаграфіі, пошліны…), таму пры магчымасці лепш гэта прыстасоўваць да чарговай замены пашпарту.

P1120153

 

4. Даслаў Алесь Кургановіч

DSC_0238[1]

5. Даслаў Тодар Лахвіч

Я ўжо чацвёрты пашпарт маю з “нармальнай” беларускай формай. У першы ж беларускі пашпарт мне запісалі імя Тодар. Прыйшлося трошкі пабегаць,  але свайго дабіўся.
І сын мой у пасведчанні аб нараджэнні і пашпарце Адам Тодаравіч

20160627_064705

 

6. Даслала Насця Русакова

IMG_20160627_121201

IMG_20160629_092621

 

7. Даслала Алеся Яфімік

13555995_1057901260914531_1476740949_o

8. Даслала Алеся Сяргеева

pasport name bel

 

9. Даслала Настасся Анцыперовіч

Насамрэч, калi атрымлiвала пашпарт… а гэта было гадоу 9 таму, нават пасварылася з пашпартысткай за iмя на мове)) Я лiчыла з дзяцiнства, што маё iмя Настасся… а тут тая цётка у пашпартным стале, кажа “Анастасiя i не выдумляйце”. Але ж я перамагла)))

nastassia

10. Даслала Вікторыя Дашкевіч

viktoryja

11. Даслаў Арцём Шаркоў

alhierd

12. Даслала Кася Будзько

IMG_20160627_203310_122

 

13. Даслаў Зміцер Маслоўскі

Źmiena

 

14. Даслала Таццяна Цагельнік

Дасылаю здымак пашпарта майго брата Змітра, які яшчэ год таму быý Дзмітрыем) 
Кніга Мовы нановы будзе для яго выдатным падарункам! :) 
IMG_2965

15. Даслаў Яўген Асіповіч 

13563675_10154214106012295_1754163298_n

 

16. Даслала Наталля Сільвановіч

Вiтаю!

Сына мае iмя Змiцер, запiсаны так у 2009 годзе адразу пасля нараджэння. Нiякiх адмысловых перашкод нам не чынiлi, тольки напiсалi нейкую паперчыну, што сапрауды хочам даць такое iмя. Калi даведалiся, што мы з Гродзеншчыны, сказалi “Аааааа, понятно”. 
Скан далучаю.
З павагай, Наталля.
IMG_20160424_210341
IMG_20160424_210334
17. Даслала Таццяна Загарэц
Дасылаю фота пашпартоў нашых дзетак —  Браніслава і Міхаліны. Імя Міхаліна мы ўзялі з рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. У гэтым творы галоўную гераіню клічуць Міхаліна Раўбіч, ласкава — Майка, Маечка.
20160715_221544 20160715_221532
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат